Сёння адбудзецца суд над палітзняволенымі музыкамі з гурта IRDORATH

У судзе Савецкага раёна Мінска 9 снежня ў 10:30 пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць двух палітзняволеных удзельнікаў гурта IRDORATH — Надзеі і Уладзіміра Калач, паведамляюць праваабаронцы. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Якунчыхін.


photo_2021-12-09_09-26-50.jpg

Мужа і жонку абвінавачваюць паводле ч.1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях) за музычныя выступы падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года. За кратамі музыкі ўтрымліваюцца чатыры месяцы.

29 кастрычніка да трох гадоў «хіміі» асудзілі музыку з гэтага гурта Дзмітрыя Шыманскага, якога абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пасля прысуду палітвязня вызвалілі ў залі суда. Ён у хуткім часе пакінуў Беларусь і цяпер працягвае займацца музыкай.

Падтрымаць Уладзіміра і Надзею: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзімір Аляксандравіч Калач, Надзея Робертаўна Калач