Судовае паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.
Палітзняволеную журналістку абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным у іх удзеле (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Згодна следству, нібы маюцца доказы, што Ірына з’яўлялася кіраўніцай аднаго польскага канала, забароненага ў Беларусі і прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем. Ёй пагражае да 7 гадоў зняволяння.
У судзе над журналісткай Ірынай Слаўнікавай абвешчаны перапынак да 6 ліпеня.