Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


522.jpg

Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў у сферы публічнага адміністравання) Таццяна Кузіна была затрыманая 28 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце «Мінск», калі адпраўлялася ў кароткатэрміновую паездку ў Грузію. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Справа Таццяны Кузінай будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе.

Напісаць ліст са словамі падтрымкі Таццяне Сяргееўне Кузінай можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.