«Сёння ў Гомельскім абласным судзе пачнецца працэс над Catarina Andreeva. Ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яна журналіст», напісаў яе муж Ігар Ільяш на сваёй стронцы ў Фэйсбук.
«Разгляд справы пройдзе ў закрытым рэжыме. Фармат такі, што я не змагу ўбачыць Кацю нават перад пачаткам пасяджэння. <...>
Як доўга можа працягнуцца судовы працэс, прадказаць зараз немагчыма. Рабіць прагнозы наконт яго зыходу — занятак і зусім бессэнсоўны. Толькі адно я ведаю дакладна: што б зараз не адбылося, мы ўсё роўна рана ці позна пераможам, будзем разам і будзем шчаслівыя».