Уладзімір Мацкевіч пачынае сухую галадоўку

З сённяшняга дня беларускі філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на сухую галадоўку і перастае піць нават ваду.


118.jpg


Нагадаем, што 11 дзён Уладзімір змагаўся адзіным аргументам, які яму пакінула сістэма — сваім жыццём.

Галадоўка Мацкевіча — гэта рацыянальны адчай і гатоўнасць ісці да канца.

Патрабаванні Мацкевіча: змяніць меру стрымання, спыніць імітацыю следчага працэсу і перадаць справу ў суд.

У межах кампаніі ў падтрымку філосафа сабрана больш за 3 тысячы подпісаў пад петыцыяй, адрасаванай Генеральнаму пракурору і Следчаму Камітэту Рэспублікі Беларусь . Падпісаць петыцыю можна тут.