Сумесны канцэрт брытанскага аркестра Melodians Steel Orchestra і джазавага калектыву VIP Jazz Андрэя Славінскага – 15 чэрвеня

04.06.2018 Афіша

Мы рады паведаміць, што 15 чэрвеня, напярэдадні вялікага брытанскага фестывалю, адбудзецца канцэрт Melodians Steel Orchestra і джазавага калектыву VIP Jazz Андрэя Славінскага. На сцэне аднаго з лепшых канцэртных залаў нашай краіны «Верхні горад» брытанскія і беларускія музыкі прадставяць сумесную імправізаваную праграму «Steel-Jazz-Jam». Прагучаць кампазіцыі ў розных музычных стылях ад класічнага джаза да каліпса, лаціна і нацыянальных шатландскіх і ірландскіх кампазіцый.

Steel-Jazz-Jam1

Melodians Steel Orchestra – аркестр ўдарных інструментаў з Вялікабрытаніі з 30-гадовай гісторыяй. За гады свайго існавання калектыў выконваў мноства музычных праграм у розных стылях. Асаблівасцю Melodians Steel Orchestra з’яўляецца тое, што ў складзе аркестра ёсць толькі steel drums – ударныя інструменты з рознай вышынёй гуку, дарэчы, адзіныя неэлектронныя музычныя інструменты, вынайдзеныя ў XX стагоддзі. Стылістыка выканання і гучанне гэтага калектыву добра вядомыя, канцэрты музыкаў праходзілі па ўсім свеце ад Шатландыі, Аўстрыі і Італіі да Індыі, Шры Ланкі, Паўночнай Карэі, Катара і інш. І вось, нарэшце, у чэрвені 2018 г. Melodians Steel Orchestra UK прыязджаюць ў Мінск.

Музыкі рыхтуюць для гледачоў прыемныя сюрпрызы. Будзе ярка і нечакана!

Канцэрт адбудзецца 15 чэрвеня 2018 году, пачатак а 19 гадзіне.

Месца правядзення: Канцэртная зала “Верхні горад”, г.Мінск, пл. Свабоды, 23а

Арганізатарамі канцэрта выступаюць Амбасада Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і прадзюсерскі цэнтр Андрэя Славінскага.

Квіткі прадаюцца на партале kvitki.by.

Паводле прэс-рэлізу