13 красавіка Віленскі музей імя І. Луцкевіча разам з Грамадзянскай ініцыятывай запрашаюць на Суседскі фэст пісанак, на якім можна будзе падрыхтавацца да Вялікадня і сустрэць вясну ў цудоўнай беларуска-ўкраінска-літоўскай кампаніі.
11:00 — 12:00 — адкрыццё Фэсту і EthnoExpert Talk
12:00 — 13:45 — тры майстар-класы па пісанках: беларуская, украінская, літоўская традыцыі (для дарослых)
11:00 — 12:00 — майстар-клас па дэкору велікоднага яйка (для дзяцей 5+)
11:00 — 12:00 — майстар-клас «Вясновы шалік з набіванкай» (для дзяцей 8+)
12:00 — 13:00 — Велікодны пошук яек
13:00 — 14:00 — гульні з дзецьмі
14:00 — 15:30 — этна-канцэрт
Выступаюць: вулічны тэатр «ВІР», аматарскі хор «Навокал», гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», аматарскі хор «PraDziva», сямейны гурт «Світанак» і інш.
15:30 — 16:00 — майстар-клас па беларускіх, украінскіх, літоўскіх народных танцах.
16:00 — 16:30 — выступае Andrus Takindang | Andruś
16:30 —19:00 — народныя танцы да ўпаду з Клюбам эўрапейскіх сацыяльных танцаў «Vałoška»
Арганізатары фэсту запрашаюць прыходзіць у народных строях!
Дата: 13 красавіка
Час: пачатак а 11-й (час мясцовы)
Месца: Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus g.20)
Рэкамендаваны данат: 5 еўра
Падрабязнасці тут.