Сустрэча ў Новым Полі

Пятага мая навучэнцы груп 11Б i 11ПЗ Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа сустрэліся з Язэпам Янушкевічам, вядомым беларускім літаратуразнаўцам, архівістам, пісьменікам.

Тэма сустрэчы – творчасць Уладзіміра Караткевіча

Адбылася цікавая гутарка пра творчасць У. Караткевіча, асабістыя сустрэчы з пісьменікам, уражанні ад прачытаных у юнацтве творах, шляхах беларускай літаратуры.

На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі каледжа, загадчыца музея С.Н.Станкевіч, былая настаўніца Ракаўскай сярэдняй школы, класны кіраўнік Язэпа Янушкевіча.

Сустрэчу арганізавала і правяла Н.І.Чарнавусава, выкладчык беларускай літаратуры

Прыемна ўспомніць мінулае…

 

 

 

 

 

Тэгі: