У кінашколе Андрэя Палупанава 6 лютага адбылася сустрэча са сцэнарыстам, прадзюсарам, рэжысёрам Майклам Сліфкін (Michael Thomas Slifkin). Беларускім фільммэйкерам Майкл выклаў сваё ўнікальнае бачанне кінавытворчасці, пракату, узаемаадносінам людзей у нетрах Галівуду. На яго лекцыі было знята відэа, якое па меры падрыхтоўкі будзе выкладзена ў інтэрнэце.
У Майкла амаль 30 гадоў паспяховага досведу ў кіно, на тэлебачанні і індустрыі забаў, ён з’яўляецца заснавальнікам і партнёрам кінакампаніі Archstone, у тым ліку: Archstone Distribution (агульнасусветныя продажы і дыстрыбуцыя), Tombstone Distribution (продажы), Archstone Паўночная Амэрыка ( дыстрыб’ютар па кінатэатрах), Archstone Solo UK (продажы ў Вялікабрытаніі), і Archstone Pictures (кампанія-вытворца кінакантэнта).
Прапануем вашай увазе фрагмент сустрэчы:
Алесь Кам