13 кастрычніка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” з творчым візітам наведалі Століншчыну, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Вялікамалішаўскай, Альгомельскай і Аздамічаўскай сярэдніх школах. Падчас сустрэч паэты распавялі школьнікам пра сваю творчасць, а таксама прэзентавалі 12 нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.Усе сустрэчы прайшлі весела, змястоўна і спеўна…