Сустрэчы ў Пухавіцкім раёне 13 жніўня

00dm4

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк 13 жніўня з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе правялі чатыры літаратурна-музычныя сустрэчы: у Пухавіцкім краязнаўчым музеі, лагеры “Лясная казка”, доме адпачынку “Талька” і Абласным медыцынскім рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры.

00dm1

00dm2

Нягледзячы на 35-градусную спякоту, сустрэчы прайшлі зладжана і арганізавана. Асабліва эмацыйна рэагавалі на заклікі паэтаў чытаць вершы і спяваць песні школьнікі з лагера “Лясная казка” і юныя пацыенты рэабілітацыйнага цэнтра, для якіх беларуская паэзія і песня сталі дзейсным тэрапеўтычным сродкам ад жнівеньскай спякоты і хандры. Усяго ў іпрэзах узяло ўдзел больш за пяцьсот чалавек.

00dm3

Усе сустрэчы прайшлі ў межах камапніі “Будзьма беларусамі!”.