• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.05.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Сустрэчы, якія натхняюць

Мінулы тыдзень таксама не абыйшоўся без цудоўных сустрэч, арганізаваных кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і грамадскім аб’яднаннем “Саюз беларускіх пісьменікаў”.

У панядзелак 7 траўня распачаў школьны тыдзень гісторыі казачнік, драматург, літаратурны рэдактар часопіса “Вясёлка” Васіль Дранько-Майсюк. У сярэдняй школе № 54 г. Мінска першы ўрок быў незвычайным: спадар Васіль разам з прадстаўніком кампаніі “Будзьма беларусамі!” праводзілі гістарычную віктарыну, інтэрактыўную літаратурную гульню, правяралі школьнікаў на ўменне кантраляваць і выказваць свае эмоцыі і шмат іншага. За правільныя адказы ў віктарыне дзеці атрымалі падарункі і, галоўнае – веды па гістарычных і культурных артэфактах роднага краю. Па выніках літаратурнай гульні вучні склалі цудоўнае апавяданне пра Янку Купалу, чароўную папараць-кветку і выкананне жаданняў. Спадар Васіль абяцаў надрукаваць яго ў “Вясёлцы”. Напрыканцы сустрэчы адбылася спантанная аўтограф-сессія з Васілём.

 

Наступным днём спадар Васіль Дранько-Майсюк па просьбе супрацоўнікаў бібліятэкі завітаў у дзіцячую “маленькую вялікую” бібліятэку № 17. Там на творчую сустрэчу чакалі вучні 111-ай сярэдняй школы г. Мінска. Дзеці разам з настаўніцай і бібліятэкарамі апынуліся ў чароўнай краіне творчасці Янкі Маўра. Пад тонкім кіраўніцтвам спадара Васіля вучні ўзгадалі ўсё, што ведалі пра знакамітага пісьменніка, а па ходзе гэтых узгадак абагаціліся новымі ведамі. Затым дзеці называлі любімыя творы Янкі Маўра, а незвычайны госць тут жа ўплятаў іх сюжэты ў інтэрактыўныя гульні. Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі сталі стваральнікамі новай рэальнасці… Падрабязней можна пачытаць тут.

 

10 траўня ў Вялікай харальнай сінагозе г. Гродна ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адбыўся дабрачынны канцэрт вядомага выканаўцы Алеся Камоцкага. Некалькі дзесяткаў прысутных з задавальненнем слухалі песні спадара Алеся, адказвалі на гістарычна-літаратурныя пытанні (за што атрымлівалі падарункі), задавалі свае. Атмасфера гэтым вечарам у сінагозе панавала цёплая і прыўзнёслая.

 

Таксама ў гэты ж дзень вучні Дварышчанскай сярэдняй школы прымалі актыўны ўдзел у шоў Беларушчыны. Вядучы знакамітага шоў Кірыл Шык завітаў нарэшце і сюды. Цікавыя пытанні, нечаканыя адказы, прыемныя падарункі, цёплыя ўсмешкі і жаданне ведаць больш пра родную гісторыю і культуру – такім быў вынік гэтай сустрэчы.

 

Пятніца, 11 траўня, была насычана творчымі сустрэчамі: на курсах “Мова Нанова” у г. Бабруйску выступаў вядомы паэт Віталь Рыжкоў, у Мінскую бібліятэку № 16 завітаў актор, драматург Васіль Дранько-Майсюк, а ў дом культуры вёскі Новіны Бярэзінскага раёна прыехалі бард Андрэй Мельнікаў і рыцары-рэканструктары Юрый Усціновіч і Андрэй Дундукоў.

Наведвальнікі 16-й бібліятэкі з вялікім задавальненнем пад кіраўніцтвам спадара Васіля знаёміліся з творчым і жыццёвым шляхам караля беларускай дзіцячай літаратуры – Янкі Маўра. Разам высвятлялі: чаму творы Маўра былі (ды застаюцца па сённяшні дзень) такімі папулярнымі, чаму імі захапляюцца, у чым іх сакрэт. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі самі паспрабавалі сябе ў ролі пісьменнікаў – разам стваралі фантастычнае апавяданне пра самога Янку Маўра. І, канешне ж, гульні, акторскае майстэрства, пытанні і нечаканыя адказы, шчырыя ўсмешкі і абуджэнне цікавасці да роднае мовы і літаратуры.

 

А жыхары Новінаў адарваліся ад сваіх спраў, каб прыйсці на творчую сустрэчу з сябрамі культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – спадаром Андрэем Мельнікавым і сапраўднымі шляхцюкамі Андрэем Дундуковым і Юрыем Усціновічам. Імпрэза арганічна спалучыла ў сабе музычна-літаратурны і гістарычны элементы. Патрыятычныя песні спадара Андрэя дапаўняліся расповедам пра зброю і даспех нашых продкаў, з дапамогай якіх мужныя ваяры не раз адстойвалі свабоду роднай старонкі. А рамантыка вобраза слаўнага рыцара падтрымлівалася лірычнымі творамі вядомага барда. Усё гэта перамяжалася пытаннямі па гісторыі і культуры Беларусі. Выступоўцы былі прыемна здзіўлены дазнанасцю гледачоў у літаратурнай спадчыне – і дзеці, і дарослыя з лёгкасцю назвалі шмат беларускіх пісьменнікаў.

Пад канец імпрэзы спадары Юрый і Андрэй паказалі, што маюць не толькі тэарэтычныя веды пра ўзбраенне нашых продкаў, але могуць і на практыцы паказаць, як ім карыстацца. Завяршылася сустрэча фотасессіяй, прымеркай даспеху і нават спробамі фаланкіравання пад кіраўніцтвам дасведчаных рэканструктараў.

 

Паэтычная сустрэча са спадаром Віталём праходзіла падчас бабруйскіх курсаў “Мова Нанова”, дзе слухачы курсаў пазнаёміліся не толькі з паэтычнай творчасцю Віталя, але і з яго прозай. Пасля амаль гадзіннага чытання твораў, госць курсаў адказаў на шматлікія пытанні, павіншаваў усіх са стагоддзем БНР, а таксама агучыў ідэю літаратурных майстар-класаў у Бабруйску, нагадаўшы пра слоган “Разам да справы!”

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип