• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2018 | Cult Fiction

Свае чужыя, чужыя свае. “Еўрабачанне 2018” і дызайн беларускасці

Трагічная навіна прыляцела з Лісабона: мы не трапілі ў фінал “Еўрабачання”. Папсовая еўралатарэя завершыцца без самых сінявокіх ды зубраватых. Нацыянальная аўтапрамоцыя пацярпела непапраўную страту. Зноў. Ужо дзясяты раз. Мы ўжо і так, і гэтак: Кіркорава запрашалі, крыламі махалі, голую дупу абяцалі, у саламяных капялюшыках скакалі, Скарынам кляліся… Усё дарэмна: не вядзецца Еўропа. Не шануе нашых высілкаў. Слаба прымае нашае ціхае шчасце. Можна знайсці тут палітычную змову. Альбо недахоп фінансавання. Можна адшукаць тэхнічныя хібы. Ці аспрэчваць механізмы кастынгу. Але як на мяне, рэч не ў тым, чаму “Еўра” нас не хоча. Істотна іншае: якую Беларусь мы хочам ім уцюхаць?

Lisbon_2017

I

Калі хто не ў тэме: “Еўрабачанне” – гэта не пра музыку. Гэта шоў хуткіх прыхільнасцяў ды аднаразовых захапленняў. Сістэма народнага галасавання высоўвае ў пераможцы найбольш прымальнае з ланцужка пасрэднай музычкі з (як бы) атракцыйным цюнінгам. Сутнасць “Еўра” – бязглуздая дэгустацыя музычнага фастфуду. Гэты ноткі цягне, затое вось тая – такая красунечка! А той увогуле грузін. Камфортнае поп-шапіто, лянівы парад нацыянальных пыхлівасцяў. Пачуў? Зачапіла? Песенькай, кашулькай, вусікамі? Неістотна. Цісні гузік.

Найбліжэйшыя па стылі і змесце суседзі “Еўрабачання” – не моцныя рок-фэсты, канцэптуальныя івэнты ды зорныя поп-шоў, а кабацкія замесы “хто каго перап’е” і вясковыя вяселлі. Прафанная весялуха з выбухамі чыстага адрэналіну. Драйвовае абы-што.

Хочаце вынікаў? Адкіньце айфон і здыміце слухаўкі. Адключыце (пры наяўнасці) інтэлект. Прыбярыце дзяржаўны інтарэс ды местачковыя комплексы. Зрабіце нам трусіка-энерджайзера. Простую радасць жыцця. Каб шыбанула ды торкнула. І зноў шыбанула наўздагон.

Дык былі ж год таму NaviBand – менавіта наіўныя дзеткі са светлым вочкамі? Так, былі – са сваім 17-м месцам у фінале. Трапілі ў абойму, але перамагчы не хапіла досведу і крэатыўнага рэсурсу. Бо трусік-энерджайзер – таксама тэхніка.

Наіў не ратуе. Вышыванкамі не змагаюцца. Мовай не перамагаюць.

І яшчэ: згуляць на гэтым можна толькі аднойчы. Салодкіх беларусікаў на “Еўра” ўжо бачылі.

Чаго адчайна не стае нашым “Еўра”-амбасадарам? Моцнай харызмы ды шчырага адвязу. У сваім наяўным стане дзяржкультура такіх не вырабляе. І нават не купляе.

II

Рыбак і Alekseev – два вымярэнні публічнай беларушчыны-2018: нефармальнае і легітымнае, нязмушанае і фатальна адрэдагаванае. Варта паглядзець і параўнаць.

У першым выпадку працуе дасведчаны шоўмен, здольны атрымаць рэальную асалоду ад свайго перформансу – і спакусіць публіку падзяліць ягоныя эмоцыі. Так, гэта разлік. Але разам з тым – відавочны і непадробны кайф адмыслоўца з шырокай палітрай магчымасцяў. Рыбак скача па фанкавых хвалях сваёй немудрагелістай вясёлай песенькі абсалютна свабодна і лёгка, аднак цалкам кантралюючы працэс. Ніяк не суперстар, але выдатны папсавік-маніпулятар сярэдняга ўзроўню, цэнтравы забаўляльнік з выразным мэсіджам: “Мне кайфова! Я свабодны! Маю права!”. Абсалютна наш чувак. Нармальны еўрабеларус, як мае быць. Ці меў бы ён шанец на айчынным адборышчы? Хутчэй за ўсё – не.

Бо мы ведаем, як у нас абіраюць – каго заўгодна і дзе заўгодна. Густы музычнага электарату спазняюцца гадоў на дваццаць і дагэтуль вырабляюцца ў Маскве. Прадзяржаўны папсовы істэблішмент шчыльна павязаны ўзаемнымі захапленнямі і вайной за бюджэтныя сродкі, а культурная альтэрнатыва безнадзейна завісла ў моўным пытанні. Свабоду мыслення выкладаюць адно ў інтэлігенцкіх гуртках. З фармулёўкі “тэхніка + шчырасць” звычайна засвойваецца штосьці адно. Герой легальнай сцэны – ціхая пасрэднасць з мінімумам амбіцый і здольнасцю рабіць што скажуць і дзе даручаць.

Легітымны беларус на сёння – гастарбайтар Alekseev. Запалоханы хлопчык з адчайнымі вочкамі. Пакутніцкія спевы з манернай рэстараннай пластыкай. Мелодыка радыё “Настальжы”. І ружы скрозь кашулю – ці то Чужы ірвецца на волю, ці то закатаваны партызан мроіць Батанічным садам. Прыдбаны замежнік. Умоўна наш. Сёння гандлюем танным няшчасцем. Мільён алых руж на маёй труне. Блін, хто сказаў, што з гэтым можна перамагчы?

Усё робіцца зразумелым, калі выказаць здагадку, што перамагаць ніхто й не збіраўся.

У сэрцы глабальных культурных зрухаў Беларусь застаецца выспай стабільнасці – то бок займаецца захаваннем спарахнелых культурных матрыц, не маючы ні імпэту, ні рэсурсаў для глыбінных зменаў ды мастацкіх навацыяў. Таму звышмэта – не пасунуцца, а адзначыцца. Захавацца. Каб было як было.

Пераможцаў у гэтым раскладзе няма. Таму іх і не будзе.

Максім Жбанкоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип