Пачатак верасня – гэта не толькі пачатак новага навучальнага года, гэта яшчэ і час правядзення свята беларускай кнігі. Менавіта на такое свята і завіталі 1 верасня паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін у сталічную школу № 53. Слухачамі і суразмоўцамі вядомых творцаў сталі вучні 5-7 класаў навучальнай установы. Першы ўрок прайшоў нязмушана і запамінальна, а самае галоўнае – пазнавальна. Вучні пачулі шмат цікавага пра гісторыю беларускага кнігадрукавнння і пра значэнне кнігі ў жыцці чалавека.
А вось свята беларускага пісьменства, якое па традыцыі адзначаецца ў першыя выходныя верасня, творчы дуэт правёў сярод навучэнцаў Лунінецкай гімназіі. Тут паэты правялі адразу дзве літаратурныя сустрэчы. Першая – у форме займальных віктарын і заданняў для вучняў 5-8 класаў. Другая – тэматычная. Яна называлася “Зорка Наталлі” і была прысвечана памяці выдатнай лунінецкай спявачкі Наталлі Мурко… Слухачамі і ўдзельнікамі ўрока-памяці сталі навучэнцы 9-11 класаў гімназіі. Усе тры сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Тэгі: Лунінец