• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.12.2022 | Грамадства

Дзе і як беларусы святкуюць Каляды? Падборка імпрэзаў у розных гарадах свету

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава адсвяткаваць Каляды і Новы год, мы падкажам. Калядныя сутрэчы ды майстар-класы, святочныя экскурсіі ды батлейкі, калядныя спектаклі і кірмашы, канцэрты беларуских музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


135.jpg
Крыніца: nlb.by

Беларусь 

Мінск і Мінская вобласць

Спраўныя Каляды ў Мінску

132.jpg


Гэтымі выходнымі, 24 і 25 снежня, той самы фэст Sprava ладзіць у Мінску Спраўныя Каляды! У праграме: калядны маркет, майстэрня эльфаў, шальныя майстар-класы, лекцыі, смачная ежа ды напоі. А ўвечары пачнуцца канцэрты! 


Свята «Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі» ў Азярцы

128.jpg


Вас чакае: рэканструкцыя каляднага абыходу, лялечны тэатр «Батлейка», ценявы тэатр «Вяртэп», выраб калядных упрыгожванняў з саломкі, варожбы і іншае. Завітвайце! Будзе цікава!

Калядныя выходныя ў Дукорскім маёнтку!

133.jpg

Запрашаем вас правесці чароўны, казачны калядны час з намі! У Дукорскім маёнтку вас чакаюць пазнавальныя экскурсіі, вясёлыя гульні, жывая музыка і ўтульная атмасфера.

Брэст

Навагодні гарадскі квэст у Брэсце

136.png

Брэст ужо падрыхтаваўся да свят: на квэсце вы абавязкова звернеце на тое больш пільную ўвагу і, вядома, паспаборнічаеце ў логіцы і кемлівасці. І даведаецеся мноства цікавостак пра горад, вандруючы па ягоным цэнтры і рашаючы задачы!

Калядны Welcome Market у Брэсце

138.png

Берасцейскія рамеснікі, мастакі, творцы ды чарадзеі крафту збяруцца на кірмаш, дзе можна прыдбаць навагодніх падарункаў, наведаць файныя творчыя майстар-класы, выпіць глінтвейну, а можа, і атрымаць падарунак — будзе розыгрыш!

Віцебск

«Незвычайныя гісторыі старой шафы» ў Віцебску

134.jpg

24 і 28–31 снежня Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва запрашае да ўдзелу ў дабрачынным калядным праекце «Незвычайныя гісторыі старой шафы». 

Падрабязней тут.

Святочны кірмаш у Віцебску

146.jpg

З 27 снежня па 7 студзеня (акрамя 31 снежня і 1 студзеня) Ратуша ў Віцебску запрашае на навагодні кірмаш.

Гомель

Зімовы маркет у Гомелі

137.png

Джаз і брыльянты! Тысячы агеньчыкаў, усмешкі на мільён, парык з «дожджыка» на галаве, звонкі смех, бліскаўкі на шчоках і прадчуванне свята. Менавіта такім будзе зімовы маркет, дзе можна паглыбіцца ў святочную атмасферу і заззяць ярчэй, чым самыя яркія зоркі.

Гродна

«Віфлеемскі цуд на вуліцах Гродна»

130.jpg

Вас чакае: знаёмства з гісторыяй і традыцыямі Раства Хрыстова, старыя вертэпы (прайграванне сцэн Раства сродкамі мастацтва), наведванне выставы, майстар-клас па стварэнні цацкі на ялінку, дэгустацыя святочнага дэсерту, спектакль «Дарога ў Віфлеем».

Навагодняя казка ў Новым замку ў Гродне

140.jpeg

У аўторак, 27 снежня, гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей першым адкрывае сезон святочных імпрэз і запрашае на Навагоднюю казку ў Новым замку! Вас чакае батлейка,файныя конкурсы, пачастункі ды падаруначкі — і танцы для дзетак!


Полацк

Батлейка ў Полацку

127.jpg


24 снежня ў Полацку лялечны тэатр «Батлейка» запрашае ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я на спектакль «Цар Ірад».

Літва 

Вільня

Юрый Несцярэнка і сябры ў Вільні

131.jpg

25 снежня ў Вільні адбудзецца калядны канцэрт Юрыя Несцярэнкі і сяброў. Прагучаць аўтарскія, народныя і калядныя песні.

Калядны спектакль для дзетак «Казачная майстэрня» ў Вільні

139.jpg

Абяцаюць вясёлую інтэрактыўную казку, у якой ёсць месца творчасці, гульням, песням, сюрпрызам і розыгрышам. Будзе і Дзед Мароз з падарункамі!

Калядны гурт «Беларускі цуд» прынясе ў ваш дом радасць і дабрабыт (Вільня)

163.jpg

Не прапусціце шанец прыняць у сябе сапраўдных калядоўшчыкаў!

Дата: 25 і 29 снежня, 7 студзеня

Ужо хутка праездам з-пад самага раю па вуліцам і праспектам Вільні будзе хадзіць-блудзіць калядны гурт «Беларускі цуд», які з радасцю завітае ў Ваш двор, кватэру ці офіс і прынясе з сабой радаць, дабрабыт і шчасце!

Спяшайцеся ўхапіць калядную Казу за хвост і пакідайце свае заяўкі тут. 

Жыве Каляда!

Польшча 

Варшава

Беларуска-куяўская танцавальная вечарына ў Варшаве

142.jpg


Беларускія танцы граюць дудар Антось Бельскі, бубначка Наста Бельская і скрыпачка Ліза Рэут. Потым выступіць капэла Od Torunia з куяўскай музыкай, а прыкладна з 22.00 — вольны мікрафон. Калі хто захоча паграць ці паспяваць (народную музыку любога народу) — калі ласка!

Кракаў

Сямейнае каляднае свята «Бэтлеемская зорка» ў Кракаве!






148.jpg


Дата: 2 студзеня
Час: 14.00 і 16.00 (час мясцовы)
Месца: тэатр «Scena Supernova», Mikołaja Zyblikiewicza 12/4, Кракаў

У першы панядзелак новага года, 2 студзеня, беларусаў Кракава запрашаюць на каляднае свята «Бэтлеемская зорка» для дзетак і іх бацькоў з Беларусі, Украіны і Польшчы.

Будзе ўсё як мае быць: батлейка, калядныя спевы, гульні ды розныя файныя неспадзяванкі.

Хор будзе спяваць калядкі, а для самых актыўных абяцаюць майстар-клас па вырабе каляднай зоркі.

Уваход вольны, але ж месцаў абмежавана, таму рэгіструйцеся па спасылцы!

Гданьск

Навагодняя вечарына «Аперацыя па ратаванні свята» ў Гданьску

144.jpg

З 25 па 31 снежня беларускі тэатр «Без назвы» ладзіць у Сопаце навагоднія вечарыны для дзяцей «Аперацыя па ратаванні свята». Абяцаюць гульні, чэленджы і флэшмобы, але ўзамен удзельнікі павінны дапамагчы Снягурцы і Завірусе выратаваць свята і сустрэць Дзеда Мароза!

Беласток

Калядоўшчыкі ў Беластоку!

149.jpg

На Каляды беларусы Беластоку калядуюць! Так-так, з казой, каляднай зоркай, песнямі ды пачастункамі!

Калі вы хочаце, каб і да вас у нядзелю, 25 снежня, завіталі каза, мядзведзь, зорканоша, баба і цыганка, то звяртайцеся да спадарыні Марыі.

«Колькасць хат, што мы здолеем абысці, абмежаваная, то спяшайцеся паведаміць пра сваё жаданне быць акалядаванымі», — кажуць арганізатары калядавання.


Сопат

Майстар-клас для дзетак «Святочныя пернікі» ў Сопаце

126.jpg


Падчас святочнага майстар-класа дзеткі самі з цеста будуць гатаваць смачныя імбірныя пернікі у форме навагодніх фігурак, а пасля размалёўваць іх!

Уроцлаў

Калядоўшчыкі ва Уроцлаве!

147.jpg

На Каляды беларусы Уроцлава калядуюць! Каб год прыйшоў добры, спакойны ды плённы! Калі вы хочаце, каб і да вас у аўторак, 27 снежня, завіталі каза, мядзведзь, зорканоша, баба і цыганка з найлепшымі каляднымі песнямі ды забавамі, то рэгіструйцеся па спасылцы ды рыхтуйце пачастункі.

Грузія

Тбілісі

Калядны кірмаш у Тбілісі

129.jpg

Тут можна будзе набыць падарункі сабе і блізкім, пабачыцца са старымі знаёмымі і сустрэць новых, адчуць калядны пах глінтвейну! Завітвайце ўсёй сям’ёй!

Батумі

Аляксандр Ждановіч з батлейкай у Батумі

141.jpg

Спадар Аляксандр прэзентуе вам сваю батлейку і пакажа класічны батлеечны спектакль «Цар Ірад».

«Дзе жыве Новы год»: святочная імпрэза ад Маляваныча ў Батумі

143.jpeg

Абяцаюць батлейку, аповед пра традыцыі святкавання ў розных краінах, гульні ды сустрэчу Каляднага Дзеда, які ўручыць падарункі (ад бацькоў).

Чэхія

Прага

Калядныя майстар-класы ў Празе

145.jpg

З 3 па 16 снежня ў Празе пройдуць тры майстар-класы па беларускай традыцыі святкавання Калядаў, а 6 студзеня адбудзецца святочнае калядаванне. Развучванне калядных песень, адпрацоўка сюжэту Калядак і падрыхтоўка неабходнай святочнай атрыбутыкі. Мерапрыемствы арганізаваныя прадстаўніцамі беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Беларускія Каляды з Сержуком Доўгушавым у ЗША і Канадзе

photo_2022-12-23_11-44-45.jpg

Этнамузыка Сяржук Доўгушаў выпрашляецца ў доўгае калядаванне па ЗША і Канадзе.

Вас чакае:

  • музычная-інтэрактыўная праграма з карагодамі, музыкай, гульнямі і спевамі;
  • абрад калядавання;
  • cвяточны стол (potluck and BYOB);
  • навагодні настрой, сюрпрызы і падарункі;

Спецыяльныя госці — Каза, Мядзьведзь Смаргонскі, Бусел і Чорт!

То далучайцеся па маршруце!

30 снежня — Мінесота

Квіткі коштам 27 даляраў можна набыць па спасылцы

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: 7980 Wallace Rd. Eden Prairie, MN 55344

7 студзеня — Сан-Францыска

Квіткі коштам 50 даляраў можна набыць па спасылцы.

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: 2051 Market St, San Francisco, CA 94114

8 студзеня — Портланд

Квіткі коштам ад 25 даляраў можна набыць па спасылцы

Час: 12.30 (час мясцовы)

Месца: Oregon Latvian Community Center, 5500 SW Dosch Rd, Portland, OR 97239

14 студзеня — Філадэльфія

Час і месца паведамяць пазней!

15 студзеня — Маямі

Час і месца паведамяць пазней!

21 студзеня — Таронта

Час і месца паведамяць пазней!


Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных гадоў і з розных гарадоў Беларусі прадстаўлены ў беластоцкім хабе «Новая...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?
    «Разумняты»
    Мінуўшчына і суаснасць. Распавядаем пра беларускія гарады ў новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип