Святла Бень і Галя Чыкіс едуць у тур па васьмі краінах

04.04.2023 Музыка

Добрая навіна для аматараў сумеснай творчасці Светы Бень і Галі Чыкіс. Артысткі едуць ў гранд-тур, і жыхары, а таксама госці васьмі краін змогуць ужывую пачуць новую праграму, — папедамляюць 34mag.net.


642adf024a653-1200-2.jpg

Песні дуэта з альбома «Прыём!» прагучаць у Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Сербіі, Чарнагорыі і Грузіі.

Расклад:

6.04 — Уроцлаў
7.04 — Лодзь
8.04 — Варшава
13.04 — Сопат
14.04 — Познань
20.04 — Прага
28.04 — Вільня
29/04 — Рыга
30.04 — Талін
4.05 — Бялград
6.05 — Будва
12.05 — Батумі
14.05 — Тбілісі

У большасці гарадоў квіткі ўжо можна набываць. Усе спасылкі на білетных аператараў — тут.

Святла Бень і Галя Чыкіс выдалі ў снежні 2022-га глыбокі і пранізлівы альбом «Прыём!». Для экс-лідэркі «Серебрянной свадьбы» Светы Бень ён стаў першай працай у LP-фармаце з часоў пласцінкі «Музыка — усё!» (2015). Камбэк адбыўся ў тандэме з мультыінструменталісткай і саўндпрадзюсеркай Галяй Чыкіс (яна ж Chikiss), якая, як і Бень, вырасла ў Віцебску. Зараз артысткі жывуць і пішуць у Берліне. Анансаваны тур — першая магчымасць паслухаць праграму жыўцом за межамі Германіі.

«Больш за ўсё чакаем сустрэчаў з сябрамі, — кажа Света Бень. — Гэта ўзрушае і вельмі дапамагае не раскісаць ды трымацца, нягледзячы ні на якія вонкавыя акалічнасці».

Чытаць яшчэ: «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было