Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі на сустрэчы, якую зладзіў Фонд культурнай салідарнасці разам з Amnesty International, перадае Народная Воля.


Святлана Алексіевіч і Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Акторка і пасол добрай волі ААН Анжаліна Джалі распавяла Святлане Алексіевіч, што надзвычай уражаная ейнай кнігай «У вайны не жаночы твар», якую нядаўна прачытала. Таксама яна выказала занепакоенасць ціскам на дзіцячы госпіс у Горадні, за сітуацыяй вакол якога пільна сочыць.

Анжаліна Джалі і Святлана Алексіевіч таксама размаўлялі пра палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. У прыватнасці, беларуская пісьменніца распавяла пра гісторыю 17-гадовага Мікіты Залатарова.

Размова вялася каля дзвюх гадзінаў.

Народная Воля