Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабралі за палову сутак

Пісьменніцу Святлану Курс пахаваюць у Беларусі.

На просьбу сям’і Святланы 22 ліпеня быў адкрыты збор на арганізацыю развітання, перавозку цела на радзіму і пахаванне.

pa_shto_idziesh_b.jpg

Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.

Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час сям’я паведаміць пазней. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме.

Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрылі збор на суму 6000€. Па стане на 12 гадзін 23 ліпеня сабрана ўжо больш за 6900.

23 ліпеня, у 18:00 у царкве Беларускага праваслаўнага прыхода Канстанцінопальскага патрыярхата ў Вільні па адрасе Bokšto g. 4 адбудзецца паніхіда ў памяць Святланы.