Святло паэзіі і песні

d0b1d0b4d0bcd183160910-015

15 і 16 верасня паэтычны дуэт у складзе Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка правёў дзве творчыя сустрэчы ў Мінску: у дзіцячай біблятэцы №6 і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. “ – Выступленне ў сценах дзіцячай бібліятэкі №6 насіла святочны характар, бо было прымеркавана да Дня бібліятэкара. Мы шчыра павіншавалі супрацоўнікаў бібліятэкі з прафесійным святам, а ў якасці падарункаў былі нашыя вершы і песні,” – дзеліцца ўражаннямі Э.Акулін.

d0b1d0b4d0bcd183160910-029

“Вельмі прыгожа, на высокай эмацыйнай хвалі прайшла сустрэча з студэнтамі сталічнага медыцынскага універсітэту. Спачатку аўдыторыя сустрэла нас крыху насцярожана. Бо на першы погляд медыцына і паэзія – рэчы несумяшчальныя. А ў выніку аказалася, што яшчэ як сумяшчальныя. І першая, і другая закліканы лекаваць душу чалавека… На гэта калісь звярнуў увагу яшчэ Максім Багдановіч, які ў сваім славутым “Апокрыфе” напісаў: “Калі ж зварухнецца душа чалавека, толькі песня здалее спатоліць яе…” Мяркую, што сустрэча ў сценах БДМУ паслужыла наталенню маладых душ высокім святлом беларускай паэзіі і песні”, — распавёў Э.Акулін.

Абедзьве сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.