МГА “Гісторыка” адсвяткавала дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове Гомельскай вобласці 22 лістапада.
У праграме святкавання прайшла экскурсія па мясцінах Караткевіча на Рагачоўшчыне, аздобленая музычна-паэтычнай часткай, вогненным шоў на замчышчы.
Аліна Радачынская, арганізатарка і экскурсавод:
“Вандроўка атрымалася вельмі файнай. Экскурсія адрознівалася ад усіх астатніх менавіта тым, што гучалі факты малавядомыя, тыя, якіх не сустрэнеш у падручніках. Экскурсія праводзілася на манер успамінаў, бо шмат матэрыялаў прагучала менавіта з запісаў розных культурніцкіх дзеячаў мінулага. Перад намі выступіў гурт “Знарок”, мы праслухалі запісы з плыткі “Галасы”, а таксама прайшла віктарына ў аўтобусе, пераможцы якой атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і прайшла святочная вандроўка”.
Таксама па тэме: Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове стане традыцыйным для аб`яднання “Гісторыка”