3 мая 2015 года (нядзеля) у гонар 125-годдзя з дня нараджэння слыннага сына Беларусі – святара і паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) адбудуцца святочныя імпрэзы у вёсках Клюшчаны і Барані (Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Літаратурна-музычную частку дня будзе забяспечваць гурт “Балцкі Субcтрат” з Мінска, які заспявае песні на словы беларускіх аўтараў для прысутных мясцовых жыхароў і гасцей.
У Клюшчанах (месца, дзе святарстваваў ксёндз Стаповіч) плануецца выступ у мясцовым касцёле пасля святочнай імшы. Пачатак: 12-30
У Баранях (радзіма юбіляра) гурт працягне выступ у музеі “Бацькоўская хата беларускіх дзеячаў братоў Стаповічаў”. Пачатак: 15-00.
На усе імпрэзы уваход вольны.
Фота з Вікіпедыі
Тэгі: Астравеччына