У Бэрліне забілі «каліноўца» Глеба Маліноўскага. Ён памёр ад удараў у «верхнюю частку цела». Бяз бацькі застаўся малалетні сын.
Сябры і паплечнікі Глеба Маліноўскага распачалі дабрачынны збор сродкаў на дапамогу сям’і.
Прапануецца зрабіць перавод у Польшчы і краінах Эўразьвязу:
50 1020 5558 1111 1867 2150 0009 ULADZIMIR LAZARCHYK (PL)
Ці ў Беларусі: Ва ўсіх аддзелах Беларусбанку:
рахунак № 01023631, ЦБУ 416/89. Солтан Дзмітрый Мікалаевіч
Сябры просяць пазначаць у тэме пераводу: Dla Hleba / Для Глеба
Глеб Маліноўскі нарадзіўся ў 1987 годзе ў Віцебску. Бацька — уніяцкі сьвятар Яўген Маліноўскі, які пазьней разам зь сям’ёй пераехаў у Баранавічы. У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасьля Плошчы-2006 зьехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага.