Мінкульт зацвердзіў новы праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Замкавы комплекс «Мір»». Зона аховы скарацілася, а некаторыя з назваў будынкаў распрацоўшчыкі праекту пераблыталі, піша hrodna.life са спасылкай тэлеграм-канал «Спадчына».
Мірскі замак. Фота ілюстрацыйнае: welcome-belarus.ru
Праект зон аховы зацвердзілі 15 траўня, ён уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання 4 чэрвеня 2025.
Праект дзеліць тэрыторыю гарадскога пасёлка Мір на некалькі зон. Сярод іх: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці (уласна Мірскага замка), ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта. У гэтым пераліку зоны ідуць па змяншэнні абмежаванняў, якія на іх накладаюцца.
Мэта ахоўнай зоны, дзе ўводзяцца найбольшыя абмежаванні — забяспечваць захаванасць гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх асяроддзя. У новым праекце гэтая зона скарацілася ў два разы.
Схема ахоўных зон замкавага комплекса Мір. Крыніца: пастанова Мінкульта
«У цэнтры яе падрэзалі па беразе Міранкі, а на тэрыторыі мастацкага каледжа, які ўпрытык падступаецца да валоў замка, прыбралі зусім, хоць усе будынкі навучальнай установы ўсё яшчэ прызнаюцца дысгарманічнымі», — пішуць аўтары «Спадчыны».
У новым дакуменце ёсць і памылкі — недакладнасці з’явіліся на схеме зон аховы. У пераліку будынкаў распрацоўшчыкі з «Брэстрэстаўрацыяпраекта» назвалі былы паліцэйскі пастарунак фальваркам, а царкву Георгія — пастарункам. Фальварак увогуле знік са спісу.
Папярэдняя пастанова Мінкульта аб ахоўных зонах комплексу Мірскага замка была распрацавана ў 2013 годзе. Пасля публікацыі новага праекту стары страціў сваю моц. Згодна з дакументам, у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей у Міры ўвайшлі: