• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.10.2017 | Мастацтва

Сялянка на фоне азярода і Янка Купала, які ўсміхаецца

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася фотавыстава Льва Дашкевіча (1882 — 1957). Яна прысвечана 135-годдзю яго і Янкі Купалы.

Вялікую частку экспазіцыі складаюць этнаграфічныя здымкі Льва Дашкевіча, зробленыя ў 1923 годзе ў ваколіцах Ігумена (цяпер Чэрвень) і Лагойска падчас экспедыцыі, арганізаванай Наркамасветы Беларусі “для навуковага даследавання Беларусі з боку яе побыту, этнаграфіі, геаграфіі і археалогіі”. Удзельнікі павінны былі “рабіць этнаграфічныя даследаванні у вёсках, саўгасах, мястэчках і на хутарах БССР, набываць прадметы хатняга побыту для экспанавання на Усерасійскай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве і для этнаграфічнага музея, а таксама рабіць апісанні побытавых прадметаў, замалёўкі і фотаздымкі прыроды, жытла, побыту, тыпаў пасялення і інш.”

На адным са здымкаў выяўленыя спадарожнікі Льва Дашкевіча, этнографы Міхал Мялешка (аўтар кнігі “Камень у вераннях і паданнях беларуса”) і Аляксандр Шлюбскі (найбольш вядомы твор — “Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны”). Як распавяла навуковая куратарка выставы Надзея Саўчанка, гэта адзін з нешматлікіх вядомых фотаздымкаў Аляксандра Шлюбскага.

Льва Дашкевіча можна з поўным правам назваць не толькі фатографам, але і сапраўдным этнографам. Цікава ўглядацца ў замалёўкі вясковага жыцця з-пад Чэрвеня. Гэта мясцовасць вабіла і вабіць іншых даследчыкаў: Каруся Каганца, Адама Багдановіча (бацька паэта Максіма). Кнігу краязнаўчых нарысаў “Сцежкамі Ігуменшчыны” мае цяперашні міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч.

Сялянка на фоне азярода. Тыя азяроды (пабудова з жэрдак, прызначаная для дасушвання на ветры збажыны, сена, бульбоўніку) цяпер пабачыш хіба ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Ну і на старых фотаздымках.

Прыгожа ўбраныя дзяўчаты з вёскі Цытва вызіраюць у вакенца. Якія дарослыя ў іх твары! Як па-мастацку аздобленыя кашулі!

“Жанчыны ў нядзелю. Хатляны, Шацкая воласць, Ігуменскі павет”. 

Краявіды з вясковымі вуліцамі. Жанчыны ў белых фартухах і хустках адпачываюць каля хаты ў нядзелю. Так і ўяўляецца: падняліся, убраліся, наведалі царкву, селі пагаманіць. Побач маленькая дзяўчынка: яшчэ без фартушка, але ў хустцы. У гэтай мясцовасці, відаць, малым фартухі не павязвалі. Сустракаюцца згадкі, што моладзь абодвух полаў ледзь не да шлюбу магла хадзіць у доўгай сарочцы, і хлопец толькі калі збіраўся жаніцца надзяваў штаны, а засватаная дзяўчына — панёву. Але было па-рознаму ў залежнасці ад мясцовасці і часу.

“Вечарам на дарозе з Астрашыцкага гарадка ў Лагойск”. 

Краявід “Вечарам на дарозе з Астрашыцкага гарадка ў Лагойск”. Як жа памянялася за 100 год гэтая дарога! Ну і этнографы, што ездзяць канём, канечне, таксама ўражваюць сучаснага даследчыка.

На выставе можна пабачыць пейзажы, помнікі архітэктуры і сцэны штодзённага жыцця з Мінска, ваколіцаў Чэрвеня і Лагойска, з Каўказу. Экспануюцца таксама партрэты, зробленыя Львом Дашкевічам. Яшчэ можна пабачыць кнігі, што выходзілі з яго ілюстрацыямі, фотаапарат, якім ён здымаў (перададзены ў дар музею ўнукам фатографа Львом Дашкевічам малодшым, што прысутнічаў на адкрыцці выставы), асабістыя рэчы сям’і.

Леў Дашкевіч рабіў таксама фотарэпрадукцыі, навуковыя здымкі для кафедры анатоміі БДУ, супрацоўнічаў з газетай “Савецкая Беларусь”… З 1937 года займаўся навуковымі даследаваннямі ў вобласці рэнтгенаграфіі, вывучаў уплыў біялагічнага ўльтрафіялету на трофіку і рэгенерацыю тканін, у выніку распрацаваў унікальную методыку паскоранага гаення ран. Надзея Саўчанка выказала думку, што веды па фізіцы Леў Дашкевіч атрымаў, працуючы са святлом у галіне фотамастацтва.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны сяброўству і супольнай працы Льва Дашкевіча і Янкі Купалы. Аб’яднаў іх і трагічны лёс: у 1930-м абодва праходзілі па справе Саюза вызвалення Беларусі. На выставе можна пабачыць арыгінальны здымак Янкі Купалы, зроблены Львом Дашкевічам. Як распавяла дырэктарка музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, гэта адно з нешматлікіх фота паэта, дзе той усміхаецца.

Леў Дашкевіч нарадзіўся і памёр у Мінску, пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Жыў таксама ў Францыі, Польшчы, Расіі, Арменіі, Азербайджане. Фатаграфіі навучаўся ў парыжскай Вышэйшай школе графічных мастацтваў (1908 — 1909). У 1915 і 1916 гадах здымаў у якасці ўдзельніка Камісіі па апісанні мясцовасці і плямёнаў Каўказу. У 1918-м працаваў фатографам пры ўрадзе Азербайджана. У 1920-м вярнуўся ў Мінск, выкладаў літаратуру, фатаграфію, французскую мову. Разам з Янкам Купалам удзельнічаў у працы Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР (філалагічную адукацыю атрымаў у 1906 — 1911 гадах у Дзіжоне, Францыя).

Выстава ўлучана ў праграму Месяца фатаграфіі ў Мінску. Неўзабаве адбудзецца прэзентацыя каталога здымкаў Дашкевіча.

Алена Ляшкевіч. Фота Паўла Аксіновіча. Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип