Віктар Сямашка выдаў новы менска-віленскі альбом — «Mėnulio pakraščiuos»

07.09.2023 Музыка

«Сямашка ды кумпанія» прэзентуе новую праграму «Mėnulio pakraščiuos». Супольны менска-віленскі альбом запісалі на вулічнай сэцне Užupio Meno Incubatorius на беразе Віленкі.


«На ўскрайку Месяца» — гэтак можна перакласці назву, якую атрымала праграма зборнага калектыву. Ініцыятаркай калабарацыі выступіла перформерка і аўтарка праекту Undinės Катрына Жылінскайце. Пад псіхадэлічнае суправаджэнне яна агучвае будысцкія мантры па-японску ў пары з сучаснай паэзіяй па-летувіску. 

Да агульнай імправізацыі з разнастайнымі электроннымі прыладамі далучыўся і актывіст Рэспублікі Ужупіс Вадзім Каратаеў.

Siamashka-i-kumpania

«Падчас таго двухдзённага ваяжу зь Менску ў Вільню мы ўвогуле запісалі каля 4 гадзінаў матэрыялу. Амаль 5 год пайшло на тое, каб разабрацца з гэтым, скласьці гук з розных носьбітаў рознае працягласьці ў адзіную выразную мазаіку. Абставіны пасадзейнічалі таму, каб альбом атрымаўся непадобным да папярэдніх», — распавядае гісторыю стварэння праграмы Віктар Сямашка.

Акрамя бэндлідэра, менскі складнік калабарацыі прадстаўлены паэтам, а ў дадзеным выпадку басістам Уладзем Лянкевічам, мастаком і мультыінструменталістам Дзянісам Кудраўцавым, электроншчыкам і бубначом Яўгенам Булдыкам.

viktar-siamashka.jpg

Дзе слухаць?

Альбом «Mėnulio pakraščiuos» можна паслухаць і бясплатна спампаваць на Bandcamp.

Акрамя таго, Віктар Сямашка абяцае паступова выдаць і іншыя запісы са свайго «віленскага каталёгу». Адначасова музыка працягвае серыю аўтарскіх перадач пра джазавае жыццё ў Вільні ды Коўне 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Чытайце яшчэ: «Пішыце пра любімых музыкантаў у сацсетках — зробім свой легендарыум»: пра беларускую музыку са стваральнікам YouTube-канала «Міністэрства сепультуры»