Сяргей Календа ўклаў збор твораў і збірае грошы на выданне

Сяргей Календа завяршыў працу над кнігай «Пан Проза», якая ўяўляе сабой збор твораў пісьменніка пад адной вокладкай, і цяпер праз свой Patreon збірае грошы на выданне грунтоўнага тома, піша bellit.info.

«Pan Proza»

«"Пан Проза" — калекцыя кніг, гісторый, апавяданняў. Спроба пераасэнсаваць, адрэдагаваць і дадаць пад адной вокладкай тое, што збіралася і стваралася на працягу дваццаці год», — тлумачыць аўтар.

Том складаецца з твораў Сяргея Календы, большасць якіх раней выходзіла асобнымі кнігамі, як самастойныя творы.

  • БАЛТЫЙСКІЯ ШКАРПЭТКІ
  • ДЭКАЛОГ
  • МІМІКРЫЯ
  • УСЁ ЎЛІЧАНА. ALL INCLUSIVE
  • ПАДАРОЖЖА НА КРАЙ ЛОЖКА
  • ЧАСАМ ПАНКІ ПАМІРАЮЦЬ
  • АКВАРЫУМ
  • АПРАНУТЫЯ АПАВЯДАННІ
  • АРХІТЭКТУРНЫЯ АПАВЯДАННІ
  • ВЫБРАНЫЯ АПАВЯДАННІ

Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса «Мінкульт». Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Капылі, з маленства жыў у Менску. Скончыў факультэт міжнародных адносінаў. Стрыжэ валасы з 15 гадоў. Трохразовы шорт-лістар Прэміі Гедройця, пераможца ў намінацыі «Выбар Алексіевіч» (2019) за кнігу «Часам панкі паміраюць». Гадуе двух сыноў. Цяпер жыве ў Вільні.