ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з мастацтвазнаўцам, гісторыкам, мастаком і эсэістам Сяргеем Харэўскім.
Сяргей Васілевіч Харэўскі нарадзіўся 5 кастрычніка 1967 года ў Мінску. Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам № 26, у Мінскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982–1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988–1992), асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994–1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага Ўніверсітэта. У 1986-1991 працаваў у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», у 1993 — 2000 выкладаў у Віленскім педагагічным унівэрсітэце, працаваў у рэдакцыі адноўленай у Вільні «Нашай Нівы». Выкладае мастацтвазнаўства ў ЕГУ. Аўтар кніг «Сто твораў ХХ стагоддзя», «Звяры-суайчыннікі», «ПраЧутае», «Прамоўленае», «Асмалоўка».
Будзьце ў «Кантэксце» і далучайцеся да каналу!