Сяргій Жадан і яго беларуская кніга ў Мінску

14.05.2012 Афіша

29 траўня зорка ўкраінскай літаратуры Сяргій Жадан завітае ў кнігарню “логвінаЎ”, дзе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу яго рамана “Anarchy in the Ukr” (перакладчык — Алег Жлутка).

Акрамя аўтара ўдзел у імпрэзе возьмуць яго беларускія перакладчыкі.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19-й.

Услед імпрэзе запрашаем 30 траўня на гутарку з Сяргіем Жаданом у форме інтэрв’ю. Вас чакае больш рафінаваная сустрэча з героем постсавецкай літаратуры.