Ужо сёння ў Варшаве пачынецца кінафестываль Bulbamovie

Сёння ў Варшаве пасля чытырохгадовага перапынку распачынаецца фестываль беларускага кіно Bulbamovie. Ён будзе праходзіць 12-14 лістапада ў кінатэатры Iluzjon. 

Адкрые фестываль дакументальная стужка рэжысёра Фёдара Багамолава «Беларусь. Пачатак».


18.jpg

 
Праграма фестывалю


ПЯТНІЦА 11.12.21

ІІІ БЛОК РЭВАЛЮЦЫІ

18.00 — дакументальны фільм «Беларусь. Пачатак», рэж. Фёдар Багамолаў, Польшча / Беларусь, 2020 60 хв.


19.00 — Сустрэча з рэжысёрам Фёдарам Багамолавым, кінапрадзюсарам Сяргеем Марчыкам і Томашам Пехалам — дырэктарам TVP Dokument. 

Дыскусія: Якой была беларуская рэвалюцыя ў 2020 годзе? Мадэратарам сустрэчы будзе Пётр Пагажэльскі. Госці: Артур Міхальскі, амбасадар Польшчы ў Беларусі, Павел Латушка — былы амбасадар Беларусі ў Францыі і Польшчы, былы міністр культуры РБ, Валярына Кустава — паэтка, журналістка

20:00 — дакументальны фільм «Калі кветкі не маўчаць», рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2021 г. 70 хв.


21.00 — Сустрэча з рэжысёрам Андрэем Куцілам, журналістам Змітром Міцкевічам і рэдактарамі кнігі «Партызаны. Журналісты, на прыцэле Лукашэнкі» («Partyzanci. Dziennikarze na celowniku Łukaszenki») з Арлетай Бойке і Міхалам Патоцкім. Мадэратарам сустрэчы будзе Пётр Пагажэльскі.

22.00 — банкет

У зале кінатэатра «Iluzjon» адкрыецца выстава фотаздымкаў з Беларусі і стэнды з кнігамі «Партызаны. Журналісты, на прыцэле Лукашэнкі» і беларускімі футболкамі «Modnaja Cišotka».

Чытаць па тэме: Вікінгі, моладзь і Янка Купала. 17 беларускіх фільмаў і серыялаў, якія хутка павінны з’явіцца на экране

СУБОТА 13.11.21

БЛОК II ДА РЭВАЛЮЦЫІ

14:00 — дакументальны фільм «Я вырас, пакуль ты спаў» («Urosłam kiedy spałaś»), рэж. Марцін Саутэр (Marcin Sauter), 2018 г. Польшча / Беларусь, 50 хв.


15.30 — мастацкі фільм «II» рэж. Улада Сянькова, 2019 Беларусь, 70 хвілін


17.00 — Дыскусійная панэль (падрабязнасці хутка)

18.30 — дакументальны фільм «Парад планет», рэж. Зоя Катовіч, 2020 Беларусь, 40 хвілін

20.png

19.30 — дакументальны фільм «Беларусь. Маршрут перабудаваны», рэж. Максім Швед, 2020 Беларусь, 53 хвіліны

19.png

21.00 КАНЦЭРТ: NAKA & VORSOBA

НЯДЗЕЛЯ 14.11.21

12.30 — 15.00 Прагляд маладога беларускага кіно

15.00 — выступленне Вольнага хору

15.30 — Бульба-Кейтэрынг

БЛОК І НЯМА РЭВАЛЮЦЫІ

16.00 «Шчыры погляд» рэж. Дзмітрый Дзядок, Беларусь, 2018 18 хв.


16.30 — дакументальны фільм «Дзіма» рэж. Дзмітрый Дзядок, Беларусь, 2020 28 хв.


17.00 — сустрэча з рэжысёрам Дзмітрыем Дзядком і дыскусія «Становішча беларускага кіно і падтрымка польскіх кінематаграфістаў» Сустрэчу вядзе Ірэна Кацяловіч. Госці: Улада Сянькова, Мікалай Лаўрэнюк, Філіп Марчэўскі, Міраслаў Дэмбіньскі, Мара Тамковіч

18.00 — дакументальны фільм «Эпітафія» рэж. Віктар Аслюк, Беларусь, 2020 28 хв.


18.30 — дакументальны фільм «Мне патрэбны твае абдымкі», рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2020 19 хв.

21.png

19.30 — дакументальны фільм «Чыстае мастацтва» рэж. Максім Швед, Беларусь, 2019 г. 50 хв.


20.20 — сустрэча з кінарэжысёрам Максімам Шведам. Вядзе сустрэчу Ірэна Кацяловіч.

21.00 — Завяршэнне фестывалю

Падрабязней пра фестываль і фільмы чытайце тут

bulbamovie.wordpress.com