Легенды беларускага фолк-металу гурт Gods Tower вяртаюцца — вялікі сольны канцэрт адбудзецца ў “Рэактары” 20-га лістапада. Апроч 150 хвілін жывой музыкі, слухачоў чакаюць падрыхтаваныя гуртом і арганізатарамі канцэрта сюрпрызы.
Новы кліп і ўся праца з песняй Rising Arrows – гэта тое, што гурт не паспеў зрабіць у мінулым, пакуль быў у «залатым складзе». Ідэя кліпа ўзнікла даўно, але адздымалі яго толькі зараз – як падарунак слухачам з нагоды вяртання (сенсацыйнага – як запэўнівае трэйлер кліпа) на сцэну.
«Мы ўжо бычылі кліп — якасць карцінкі і гук нас задавальняе» – кажа дырэктар гурта Павал Паўліхін. Прэзэнтацыя кліпа адбудзецца на канцэрце. Рэжысёрам кліпа з’яўляецца Юрась, які вырашыў не афішаваць сваё прозвішча і студыю.
Сюжэт кліпа гурт раскрываць не стаў : « — Няхай сюрпрыз застанецца сюрпрызам».
Апроч прэзентацыі кліпа, публіку чакае вялікая сольная праграма, магчымасць задаць пытанні музыкам, а таксама сюрпрызы ў выглядзе новых песень, якія дагэтуль нідзе не гучалі.