• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.10.2015 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

“Серебряная свадьба”. Усё і нічога

Кабарэ-бэнд “Серебряная свадьба” запісаў шыкоўны альбом. Ім могуць ганарыцца рускія, а для беларусаў ён мусіць стаць дакорам.

“Свадьба” – на сёньня, бадай, самыя вядомыя ў Расеі беларускія музычныя гастарбайтэры (разам з Каржом, канечне). Жывучы тут, яны ўсю сваю энэргію скіроўваюць на неабсяжную тэрыторыю суседзяў і маюць там посьпех. Найперш таму, што віцяблянка Сьвета Бень настолькі тонка адчувае рускае слова і рускую душу, што ўлюбляе ў сваю музыку і ў створаныя ёю вобразы на сцэне мамэнтальна. І тут няма ані каліва падману, кан’юнктуры і камэрцыйнага разьліку. Аўтарка жыве ў гэтым сьвеце – вялікай (без іроніі) рускай паэзіі. Таму і зьявілася цудоўная “Чёрная речка”, таму і “природа чемодана такова”. Таму “Серебряная свадьба” і выглядае на зьяву на постсавецкай расейскамоўнай музычнай прасторы, дзе таўчэцца неймаверная колькасьць людзей, якая імкнецца ўразіць публіку, але можа прапанаваць усё што заўгодна, акром Сапраўднасьці.

Альбом “Музыка – усё” прасіўся на сьвет доўга. Некаторыя песьні зь яго Бенька выконвае здаўна, і наогул яна з спэцыяльнасьці рэжысэр лялечнага тэатру і ў душы застаецца дзіцём, нягледзячы на свае 40. Гэты альбом можа выклікаць сьлязу замілаваньня і прыступ настальгіі ў дарослых, бо выклікае сталыя асацыяцыі з паэзіяй Хармса і Міхалкова ды мультом пра “коробку з карандашами”, а дзетак – проста зачараваць пранікнёным шчырым голасам і забаўнымі гісторыямі з жыцьця вясёлай сямейкі, паводле якіх хоць ты сэрыял здымай. Бенькін непадробны вакал ды ўвесь гэты магічны інструмэнтарый у сукупнасьці даюць ажно такога эфекту, што пачынаеш адчуваць пах месцаў, дзе адбываецца дзея, – гаража дзядзі Віці, напрыклад.

Замілаваньне ёсьць, але гонару няма, бо гэта праца на чужой дзялянцы. Выдатны альбом “Свадьбы” ёсьць дакорам і напамінам беларусам пра тую сытуацыю, якая існуе ў нашай культуры. Дзеткі па-беларуску не разумеюць, дзеткі па-беларуску не чытаюць, бо для дзетак ніхто не адкрывае паэзію, пісаную для іх Багдановічам, Віткам, Агняцвет, Барадуліным, Караткевічам, Танкам, Артурам Вольскім, Васючэнкам, Хадановічам урэшце. Для дзетак ніхто не стварае гульні, не малюе мульты і не здымае фільмы па-беларуску. Для дзетак ніхто не пяе і не прысьвячае ім цэлыя праграмы, і не расказвае ім гісторыі пра прывідаў і чароўных маленькіх жучкоў пад акампанэмэнт швабрабраса на той мове, якая магла быць іх роднай. Відаць, беларусы такога праекту, як “Серебряная свадьба” яшчэ не заслужылі, так што давайце хоць парадуемся за расейскамоўных дзетак, якім каманда зь Менску зрабіла такі выдатны падарунак.

Ідэя: 10
Выкананьне: 10
Тэксты: 9
Запіс: 9
Аздабленьне: 10

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип