Серыі “Каляровы ровар” 5 гадоў!

У ліпені 2013 года Саюз беларускіх пісьменнікаў распачаў выдаваць серыю кніг для дзяцей і падлеткаў “Каляровы ровар”.

kaliarovy_rovar

Першай, якая пабачыла свет роўна 5 гадоў таму, стала кніга Эвы Суса і Бэнджамэна Шо “Снежны чалавек”. Высакаякасная паліграфія, выдатныя аўтары, тэксты і ілюстрацыі — усё гэта ўзняла на значна вышэйшы ўзровень выкананне кніг для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове, яны сталі папулярнымі.

На сённяшні дзень у серыі выдадзена 25 кніг, сярэдні наклад кніг серыі 1000 асобнікаў!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”