Серыя івэнтаў ад Human Constanta з нагоды Сусветнага дня бежанцаў!

15.06.2018 Афіша

20 чэрвеня – дзень, калі ўвесь свет адзначае сілу, мужнасць і стойкасць мільёнаў людзей, што былі вымушаныя пакінуць свой дом і шукаць паратунку ў іншых месцах. Беларусь таксама не выключэнне і ўсе гэтыя пытанні становяцца з кожным годам усё больш актуальнымі. Аднак, ці ўсё так проста, зразумела і адназначна? Чаму гэта ўсё адбываецца, хто вінаваты і ці чакае нас “татальны капец”? Што можна рабіць у падобнай сытуацыі? І пры чым тут увогуле ты і нейкія там правы чалавека?

WRD2018_mal

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Бежанца ў Менску.

Спачатку, 20 чэрвеня –  у вас будзе магчымасць прыняць удзел ува ўнікальным сэмінары “Правы чалавека на пальцах”, дзе за 1,5-2 гадзіны вы даведаецеся на асноўныя тэзісы пра правы чалавека ў простай і зразумелай форме. А таксама аб тым, як гэта можа дапамагчы ў звычайным жыцці, з якімі пытаннямі можна зьвяртацца да праваабаронцаў, чым яны адрозніваюцца ад палітыкаў і іншае.

21 чэрвеня упершыню ў Менску адбудзецца нашумелы ў абласных цэнтрах сэмінар “Міграцыя на пальцах”, на якім вы (верагодна) пачуеце адказы на наступныя пытанні:

– што такое міграцыя і якія яе віды?

– якія прычыны і наступствы міграцыі?

– чаму і як гэта датычыцца кожна(-га/-й)?

– які ў цябе персанальны “рэйтынг мігранта” і як з гэтым жыць?

Калі: 20 чэрвеня (серада) і 21 чэрвеня (чацьвер)

Месца правядзення: LVSschool, вул. Леніна 50 (1 паверх – там жа, дзе Пакой 302/Simple. ст/м Першамайская ці Пралетарская).

Час: з 19:00 па 21:00.

Уваход вольны, бясплатны, бяспечны.

Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на адпаведнай старонцы ў facebook і Vkontakte.