Symbal.by выпускае цішоткі з Зянонам Пазняком! (фота)

24.04.2019 У краіне

У дзень нараджэння Зянона Пазняка, якому сёння спаўняецца 75 гадоў, крама symbal.by абвяшчае перадзамову на мужчынскія і жаночыя цішоткі з выявай Зянона Пазняка і ягонай цытатай. Дызайн распрацаваў Макс Пякарскі.

symbal-zianon.jpg

“Правільна ён дзейнічаў ці памылкова — пра гэта спрачаліся аналітыкі і будуць спрачацца гісторыкі. Адно бясспрэчна: без Пазняка немагчыма ўявіць беларускую гісторыю найноўшага часу

Старэйшае пакаленне памятае раскацістае «Дэпутат Пазьняк!» у зале Вярхоўнага Савета, шматтысячныя акцыі на мінскіх праспектах. Пазняк дагэтуль палярызуе: адны лічаць яго прарокам, да якога нацыя яшчэ не дарасла, другія — папулістам і дэмагогам, трэція — этнічным нацыяналістам-фундаменталістам. Пазьняк ужо чвэрць стагоддзя не жыве ў краіне, але нават Лукашэнка згадваў яго, не называючы імя, у апошняй «Вялікай размове».

Для маладзейшага пакалення Пазьняк — больш легенда, чым рэальная асоба.” – адзначаюць у краме.

Перадзамова на цішоткі з выявай Зянона Пазняка па спецыяльным кошце дзейнічае да 28 красавіка. У наяўнасці цішоткі з’явяцца 6 траўня.