• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.12.2018 | Літаратура

«Сымон Музыка» выйшаў без цэнзуры. Праз 100 гадоў

Выдавецтва «Медыял» зрабіла на Каляды беларускім бібліяфілам цудоўны кніжны падарунак. Яно выдала ў першародным варыянце самы загадкавы, самы лірычны, самы драматычны твор клясыка беларускай літаратуры – паведамляе Свабода.

Першы варыянт сваёй паэмы «Сымон Музыка» Якуб Колас выпусьціў у 1918-м. А пісаць пачаў яшчэ ў 1911-м, адразу па вызваленьні зь менскае турмы, у якой адбыў пяць гадоў за ўдзел у настаўніцкім зьезьдзе.

Так выглядала першае выданьне «Сымона Музыкі» ў 1918 годзе
Так выглядала першае выданьне «Сымона Музыкі» ў 1918 годзе

Паэму ня раз перарабляў аўтар, а яшчэ больш рэдагавалі цэнзары. Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч усё жыцьцё трымаў у памяці сапраўдны, непадцэнзурны варыянт твора, які і стаў асновай гэтай кнігі. Уклаў яе гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык. Каардынатар выданьня — Глеб Лабадзенка.

Першыя старонкі выданьня 2018 году
Першыя старонкі выданьня 2018 году

«„Сымон Музыка“ — адзін з самых загадкавых твораў у сусьветным мастацтве. Глыбінны сэнс яго сымбалічных вобразаў і матываў яшчэ не раскрыты ў літаратуразнаўстве», — пісаў філёзаф Уладзімер Конан. За савецкім часам, калі нават дасьледчыкам творчасьці Якуба Коласа не былі даступныя ўсе ягоныя рукапісы, раскрыць таемныя сымбалі і знакі паэмы не ўяўлялася магчымым.

Асноўны пасыл паэмы — неразуменьне простым народам сваіх геніяў. Непрызнаныя маладыя таленты нярэдка гінулі. І гэтак адназначна можна было ўспрымаць лёс Сымона Музыкі паводле першае аўтарскае вэрсіі. Але пазьнейшыя дадаткі і пераробкі, забароненыя савецкай цэнзурай амаль 100 гадоў, паказваюць значна шырэйшы і глыбейшы сэнс паэмы і сымболіку галоўнага героя.

Сьпіць Сымон і разважае,
Хоча голаву падняць,
Толькі сіл яшчэ ня мае
Крыльлі вольныя разьняць.
Ды ён ўстане, ён ачнецца,
Круг ня скончыў свой Сымон,
На шырокі шлях прабʼецца,
Хоць мо й доўгім будзе сон.

У кнізе прыведзены ўзноўлены з дапамогай сямʼі Якуба Коласа і архіўных дадзеных аўтарскі варыянт паэмы. Можна ўбачыць дапісаныя песьняром радкі, якіх не было ў першай рэдакцыі — і радкі, выразаныя зь яе; радкі, зьмененыя самім аўтарам — або перапісаныя пад ідэалягічным прымусам. Пачатковы і канчатковы варыянты пры кожнай праўцы падаюцца побач. Іх супастаўленьне дае чытачу магчымасьць прасачыць стогадовы шлях паэмы з усімі яе прыгодамі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип