• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.06.2010 | Adnak!

Скончыўся прыём працаў на Фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!

logo1

Скончыўся прыём заявак і працаў на ўдзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!, які стартаваў 15 мая. Тэрмін падачы працаў на Конкурс маладых рэкламістаў заканчваецца 3 ліпеня.

Як і чакалі арганізатары, найбольшая колькасць працаў паступіла ў намінацыю «Дызайн (постэры, паштоўкі, календары, буклеты, лагатыпы, фірмовы стыль)», а таксама «Этыкетка і ўпакоўка». Вельмі сціпла павялі сябе інтэрнэт-рэкламісты. Вялікую цікавасць выклікаў конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову. У гэтым конкурсе ўзялі ўдзел 38 каманд і асобных крэатыўшчыкаў. На конкурс «Самы беларускамоўны сусветны брэнд» была пададзеная вялікая колькасць працаў ад 7 замежных брэндаў: Renault, Bosch, Henkel (ТМ Ceresit), Samsung і іншыя.

Агульная колькасць заяўленых працаў без уліку гэтых двух конкурсаў склала 116.

У найбліжэйшыя дні ўсе склады журы паводле апублікаваных крытэраў вызначаць фіналістаў і пераможцаў у катэгорыях. Шорт-лісты будуць абвешчаныя 5 ліпеня. Фінальная цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 ліпеня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

Працы ад удзельнікаў Конкурсу маладых рэкламістаў, партнёрам якога з’яўляецца кампанія Velcom, будуць прымацца да 3 ліпеня ўключна.

Конкурс маладых рэкламістаў

Конкурс маладых рэкламістаў (абмежаванне па ўзросце ўдзельнікаў — да 28 гадоў уключна) складаецца з двух блокаў. У межах першага блоку канкурсантам неабходна прапанаваць крэатыўную ідэю і рэалізацыю агульнанацыянальнай кампаніі, якая будзе звяртаць увагу шырокіх колаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пытанні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, становішча сучаснай культуры ў краіне, папулярызаваць веды па гісторыі Беларусі, павялічваць зацікаўленасць у выкарыстанні беларускай мовы. Падрабязны брыф гэтага задання можна спампаваць тут (фармат PDF) або тут (фармат PowerPoint).

У межах другога блоку заданняў партнёр конкурсу кампанія Velcom прапануе распрацаваць крэатыўную ідэю і рэалізацыю рэкламных кампаній для сваіх тарыфных планаў «Кеды», «Паўкеды» (брыф у фармаце PDF можна спампаваць тут) і тарыфных планаў 3G для моладзевай аўдыторыі «Пакаленне 3G Velcom» (брыф у фармаце pdf можна спампаваць тут).

Падрабязнасці аб Конкурсе маладых рэкламістаў чытайце тут.

Усю дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787 альбо па адрасе [email protected].

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип