1 кастрычніка – “Будзьме!” 7 гадоў! (+інфаграфіка)

Шаноўныя сябры і партнёры кампаніі “Будзьма беларусамі!”, чытачы і аўтары сайта, ініцыятары і ўдзельнікі праектаў! Віншуем з нашым супольным святам: 1 кастрычніка кампанія адзначае сёмы дзень народзінаў!

tarantino-by-2015-adnak-5572

Сем гадоў мы разам паляпшаем супольнае жыццё: адкрываем таямніцы беларускай гісторыі, вандруем па Беларусі ў афлайне і анлайне, узнагароджваем найлепшых беларускіх рэкламістаў, рэалізуем важныя для кожнага з нас праекты ў гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі, знаходзячы ўсё новых паплечнікаў, чытаем новыя кнігі і сустракаемся з іх аўтарамі, натхняемся музыкамі і мастакамі!

Разам мы ствараем сучаснае беларускае асяроддзе, у якім хочам жыць камфортна і годна, абапіраючыся на нашу вялікую гістарычную спадчыну і мову.

Віншуем усіх! Без вас, сябры, без вашай падтрымкі, крэатыўных ідэй і талентаў, у нас не атрымалася б зрабіць так шмат!

 

 

Дзякуй вам!

Будзьма і надалей разам!

Будзьма беларусамі!

 

Каманда ГКК “Будзьма беларусамі!”