Ляўрэат прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі будзе абвешчаны 1 чэрвеня 2015 году ў менскім гатэлі «Renaissance» а 19 гадзіне. Уваход вольны.
Сёлета на гран-пры конкурсу па выніках 2014 году прэтэндуюць шэсьць аўтараў:
1. Тацяна Барысік «Жанчына і леапард» (Менск, «Кнігазбор»)
2. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» (Менск, «Галіяфы»)
3. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (Менск, «Кнігазбор»)
4. Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» (Менск, «Кнігазбор»)
5. Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (Менск, «Каўчэг»)
6. Віктар Казько «Час зьбіраць косьці» (Менск, «Кнігазбор»)
Фіналістаў адабрала міжнароднае журы ў складзе: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Конкурс на лепшы празаічны твор, напісаны на беларускай мове, праводзіцца з ініцыятывы амбасады Польшчы ў Беларусі з 2011 году, ён ужо здабыў прэстыж сярод беларускіх літаратараў. Цырымонія будзе арганізавана сумесна з ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім інстытутам у Менску, — паведамілі ў амбасадзе Польшчы.
Раней ляўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройця былі:
2012 г. — Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»;
2013 г. — Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»;
2014 г. — Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка. Тры гісторыі».
Больш інфармацыі на сайце www.gedroyc.by.