• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2017 | Афіша Кіно

Сёння – “Сваё кіно: любім і глядзім. Новыя надзеі”

26 КРАСАВІКА ў 19:00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у рамках праекта «СВАЁ КІНО: любім і глядзім» адбудзецца паказ праграмы ігравога кіно «Новыя надзеі». Фільм Андрэя Кашперскага «Hasta la vista, baby» (2016), фільм Нэлі Васілеўскай «Сябры па перапісцы» (2017) і фільм Андрэя Цімафеева «Сапрамат» (2017).

Новые-надежды_афиша-7

 Праграма «Новыя надзеі» аб’ядноўвае фільмы маладых рэжысёраў, якія закранаюць у сваіх працах вечную тэму – КАХАННЕ. Два хлапчукі і дзяўчына гавораць аб адным і тым жа, але па-рознаму. Незвычайна праўдзівыя працы, якія праект “Сваё Кіно: любім і глядзім» прапануе мінскаму гледачу ўбачыць і абмеркаваць 26 красавіка ў мінскім Арткінатэатры.

Што такое «Сваё Кіно»?

Праект «Сваё Кіно» – гэта паказы новага беларускага кіно, нетрывіяльнага, якаснага і своеасаблівага, а таксама жывы кантакт, знаёмства і дыскусіі гледачоў з аўтарамі, крытыкамі і героямі карцін.

«Сваё Кіно» – гэта i ігравое, і дакументальнае кіно, і анімацыя. Галоўны прынцып – фільм створаны беларусамі або так ці інакш звязаны з нашай краінай, яе мінулым, сучасным і будучым.

Гэта паказы для ўсіх, каго цікавіць добрае, займальнае кіно, якое падымае пытанні і асвятляе праблемы. Асноўная мэта праекта «Сваё Кіно» – змяніць стаўленне шырокай публікі да сучаснага беларускага кіно, дапамагчы айчынным аўтарам знайсці свайго гледача, убачыць тэмы і праблемы, цікавыя тут і цяпер.

Паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры. Праект вырашае праблему з выхадам беларускіх фільмаў і іх аўтараў да сваёй публікі.

Вядучы – Антон СIДAРЭНКА, журналіст, кінакрытык, аўтар блога на kinopark.by, заснавальнік кінаклуба «Феномены кіно» ў кінатэатры «Ракета».

 

«Hasta la vista, baby»

Беларусь, 2017

Рэжысёр Андрэй Кашперскі

Хронаметраж: 5 хвілін

 

Маладыя закаханыя атрымліваюць асалоду ад чароўнага снежнага адвячорка ў кампаніі адно аднаго, але хлопцу трэба скончыць справы па працы і ён сыходзіць, не правёўшы дзяўчыну дахаты. Дзяўчына вяртаецца дадому адна і яшчэ не падазрае, што гэты чароўны вечар ператворыцца ў самы сапраўдны кашмар…

 

Андрэй Кашперскі

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1995 года ў Брэсце, Беларусь. З шасці гадоў актыўна захапляецца кіно. З 12 пачаў эксперыментаваць у здымках відэаролікаў. У 16 гадоў атрымаў сваю першую кінаўзнагароду на расійскім фестывалі «ТвориГора» за парадыйную кароткаметражку «Індыйскі фільм». У 17 гадоў паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, дзе вучыцца на 5-м курсе рэжысуры кіно. За час навучання зняў каля дзесяці кароткаметражных фільмаў.

 

Фільмаграфія:

«Я хачу жыць» (2011), драма – прызёр мінскага фестывалю кіно «SMARTFILM».

 «Я цябе слухаю» (2012), эксперыментальны кароткаметражны фільм – удзельнік фестывалю «Бастау».

 «Пад дажджом» (2013), драма.

 «Эпідэмія» (2013), замалёўка – прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі «SMARTFILM».

«Не вяртайся» (2013), жахі – пераможца ў наборы кіналабараторыі Аляксандра Сакурава ў Санкт-Пецярбургу 2014 г. (КЛАС).

 «Кнопка» (2014), драма, містыка – удзельнік фестывалю «Залаты Віцязь».

 «Кактус» (2015), драма – удзельнік Міжнароднага Мінскага кінафестывалю «Лістапад», 3-е месца на крыварожскім фестывалі «КІНО ПАД ЗОРКАМІ. Дубль 6», ГРАН-ПРЫ Міжнароднага Омскага кінафестывалю «Аматарскае кіно + Profi».

 «Музыка ўнутры» сумесна з Нэлі Васілеўскай (2015), эксперыментальная драма.

 «Акуака» сумесна з Нэлі Васілеўскай (2015), камедыя – перамога ў намінацыі «Лепшы фільм» на Міжнародным кінафестывалі ў Яраслаўлі «Ты не адзін». Перамога ў намінацыі «Лепшая актрыса» (Нэлі Васілеўская) на Міжнародным кінафестывалі ў Туле «Кіты».

 «Самая смачная кава» сумесна з Іллёй Каваленкам (2016), трылер

 

Фільм «СЯБРА ПА ПЕРАПІСЦЫ»

Беларусь, 2017

Рэжысёр Нэлі Васілеўская

Хронаметраж: 22 хвіліны

 

Антон і Ліза – сучасныя маладыя людзі, знаёмыя ўжо год і закаханыя адно ў аднаго. Але маюць зносіны яны выключна праз сацыяльныя сеткі, так як жывуць у розных гарадах. Антон вырашаецца прыехаць з Масквы да Лізы ў Мінск, каб перавесці іх зносіны ў рэальнасць. Яны ведаюць адно пра аднаго амаль усё, але фізічная блізкасць мае на ўвазе новыя адкрыцці і іншыя спосабы камунікацыі, якія пакуль не знаёмыя закаханым…

 

Нэлі Васілеўская

Нарадзілася 18 лютага 1989 г. у в. Сарокі, Валожынскі р-н, Мінская вобл., Беларусь.

У 2012 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура абрадаў і святаў», мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Дудчанка Н.Г.

У 2012 г. паступіла на курс рэжысуры мастацкага фільма ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў да прафесара Грыцковай Р.В.

З 2012 па 2014 гг. была кіраўніком Народнага тэатра Астрашыцка-Гарадоцкага СДК.

Здымаецца як актрыса ў кароткаметражных фільмах і серыялах. Піша сцэнарыі кароткаметражных фільмаў.

З’яўляецца дыпламантам рэспубліканскіх конкурсаў самадзейнай творчасці.

Удзельнічае ў міжнародных кінафестывалях кароткаметражнага кіно ў Германіі, Казахстане, Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, Арменіі ды інш.

 

Фільм «САПРАМАТ»

Беларусь, 2017

Рэжысёр Андрэй Цімафееў

Хронаметраж: 26 хвілін

 

Безыменная дзяўчына і яе аператар, займаючыся нейкім відэапраектам, праводзяць па некалькі гадзін разам з маладым бацькам, закаханай студэнткай, цынічным рамантыкам і вечна незадаволенай дзяўчынай пад 30.

Разам яны будуць гаварыць пра каханне, сталенне, надзеі і мары.

Пра тое, што хвалюе іх больш за ўсё: пра мужчын і жанчын.

 

Андрэй Цімафееў

Нарадзіўся 1 лютага 1993 года ў г. Даўгаўпілс, Латвія. Некалькі гадоў вывучаў рэжысуру і драматургію ў рэжысёра Уладзіміра Ватмахтэра ў Даўгаўпілсе. З 2012 года працуе ў сферы кінапракату кінамеханікам.

У 2014 годзе пераехаў у Мінск. Працягнуў вывучаць драматургію ў сцэнарыста і драматурга Андрэя Іванова, на дадзены момант наведвае курсы сцэнарыстыкі ў кінашколе студыі Андрэя Палупанава. Няскончаная вышэйшая адукацыя па праграме англійскай філалогіі са шведскай мовай у Даўгаўпілскім універсітэце.

Фільмаграфія:

«Як Жэня Пецяшэва дарослай стала» (https://youtu.be/mTOxUIHJLQk) (2011).

«Асяроддзе пражывання» (https://vimeo.com/44738891) (2012) – I месца на кінафестывалі Be My Short у Даўгаўпілсе. Удзел у кінафестывалі Festama ў Ліепае, Латвія.

 

Квiткi: 6-7 BYN, bycard.by

 

Арганізатары і партнёры праекта:

Арткинотеатр, Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы Чарапаха”/Running Turtle, Anton Sidorenko , СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

Наталля Бружнiк (цэнтр сучаснай культуры «Бягучы чарапаха») (029) 1422520.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип