Сышла эпоха. У беларускіх школьнікаў больш не будзе буквара Клышкі

01.09.2021 Адукацыя

У Беларусі выдалі новы буквар — спецыяльна для школ з беларускай мовай навучання, паведаміў тэлеканал АНТ. Ад старога буквара застаўся толькі памер, цяпер іншы змест і ілюстрацыі. Дадаліся QR-коды, з дапамогай якіх школьнікі і настаўнікі змогуць паглядзець мультфільмы.


000.jpg

Да гэтага мільёны дзяцей вучыліся па буквары Анатоля Клышкі, складзеным яшчэ ў 1969-м годзе. Потым было 40 перавыданняў з удакладненнямі.

Анатоль Клышка памёр у красавіку 2021 года, з яго смерцю адышоў і «Буквар».