Мінздароўя параіў ва ўмовах пандэміі праводзіць сустрэчы выпускнікоў анлайн ці ўвогуле перанесці

З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі Мінздароўя раіць не праводзіць вечары сустрэчы выпускнікоў. Гаворка ідзе як аб правядзенні вячэрніх суботніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, так і на абʼектах грамадскага харчавання.


Па традыцыі вечары сустрэч выпускнікоў ва ўсіх школах краіны праводзяцца ў першую суботу лютага.

Мэтазгодна перанесці правядзенне такіх сустрэч на больш позні перыяд (пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі), — лічаць у Мінздароўя.

З улікам развіцця дыстанцыйных сродкаў камунікацый прапануем былым аднакласнікам, выпускнікам розных гадоў і педагогам правесці сустрэчы ў сацыяльных сетках або з дапамогай праграм для арганізацыі відэаканферэнцый.