12 сакавіка 2011 года адбыўся канцэрт Таццяны Беланогай у Полацкім гарадскім палацы культуры. Імпрэза ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Пасля канцэрту Таццяна падзялілася ўражаннямі:
“Гэты канцэрт быў незвычайны для мяне, бо сёння са мной граў Юры Хілавец, цудоўны гітарыст. Старыя песні набылі новыя яркія фарбы менавіта дзякуючы другой гітары. Палачанам першым пашэнціла пачуць новыя і старыя песні ў незвычайнай аранжыроўцы. Полацк адзначыўся вельмі добрым і цёплым прыёмам публікі — а гэта заўжды радуе артыста. Я задавала аўдыторыі пытанні, звязаныя з біяграфіяй Максіма Багдановіча. Тыя, хто першым адказваў правільна, атрымалі цудоўныя налепкі на клавіятуру ад агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Вельмі прыемна, што правільныя адказы гучалі амаль адразу. Дзякуй, Полацк!”
Тэгі: Полацк