• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.04.2018 | Грамадства

«Такога яшчэ не было»: у Беларусі з’явіўся унікальны спектакль для невідушчых дзяцей

У Беларусі з’явіўся першы спектакль для невідушчых і слабавідушчых дзяцей. Атмасферную пастаноўку «Снежная каралева» прадставіў гомельскі «Тім Тэатр» пры падтрымцы кампаніі velcom. Першымі спектакль ацанілі сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі зроку.

 

«Нарэшце ў слабавідушчых і невідушчых дзяцей з’явілася магчымасць наведваць тэатр на роўных са звычайнымі людзьмі. Бо класічныя пастаноўкі не зусім зразумелыя дзецям з асаблівасцямі зроку, да прыкладу, ім не заўсёды можна растлумачыць значэнне колераў альбо на словах перадаць пластыку танца. А ў гэтым спектаклі улічаны менавіта такія нюансы, якія робяць яго зразумелым для любога гледача. У Беларусі такога яшчэ не было!» – адзначыў Аляксандр Балдуеў, старшыня Гомельскага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ).

Каб знайсці партнёраў для стварэння атмасферных спектакляў, тэатр прыняў удзел у конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend і выйграў яго. Там жа ідэю заўважылі прадстаўнікі кампаніі velcom і прапанавалі стварыць першы ў Беларусі атмасферны спектакль для слабавідушчых і невідушчых дзяцей. З дапамогай партнёраў для спектакля было закуплена неабходнае абсталяванне, сцэнічны рэквізіт і спецыяльныя тактыльныя касцюмы для акцёраў, якія дапамаглі кампенсаваць адсутнасць зрокавага ўспраняцця уздзеяннем на іншыя органы пачуццяў: слых, нюх, дотык.

«Дапамога дзецям з парушэннямі зроку – важны складнік сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom. Падтрымліваючы гэтую пастаноўку, мы хочам звярнуць увагу грамадства на праблему стварэння зразумелага і даступнага асяроддзя для людзей з асаблівасцямі зроку. Вельмі важна, каб у іх з’яўляліся новыя магчымасці правядзення вольнага часу. Акрамя таго, дзякуючы атмасферным спектаклям здаровыя людзі могуць лепш зразумець, з чым сутыкаюцца і як успрымаюць свет дзеці з асаблівасцямі зроку», – адзначыў вядучы спецыяліст аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Уладзімір Кузьмянок.

Для стварэння асаблівай атмасферы ў тэатры ўжылі нетрывіяльныя хады. На час спектакля наведвальнікам прапанавалі завязаць вочы павязкамі, пры гэтым узмацняючы ўздзеянне з дапамогай аб’ёмнага гуку, тактыльных адчуванняў, распылення водараў і вентыляцыі. Такім чынам, дзеці і іх бацькі адчулі новыя для сябе пачуцці.

«Разумеючы, што да нас прыйдуць дзеці з асаблівасцямі, мы вельмі хваляваліся пры падрыхтоўцы спектакля, нават правялі некалькі кансультацый з БелТІЗ. Але зараз бачым, што публіка станоўча ўспрыняла нашу творчасць і вельмі рады гэтаму. Бо спектакль рыхтаваўся ў рэкордна кароткія тэрміны – усяго за месяц, – растлумачыў дырэктар тэатра Андрэй Бордухаеў-Арол. – У Беларусі налічваецца каля 25 тысяч людзей з асаблівасцямі гледжання. Наша мэта – даць ім магчымасць акунуцца ў атмасферу спектакля нароўні з усімі».

Прэм’ера першага ў Беларусі спектакля для слабавідушчых і невідушчых дзяцей прайшла настолькі паспяхова, што па завяршэнні пастаноўкі да кіраўніцтва тэатра паступілі прапановы аб гастролях. Бліжэйшы паказ адбудзецца ў Мінску праз тыдзень.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип