Talaka.Школа: “Як прыдумаць крутую ідэю для горада і сабраць аднадумцаў?”

17.07.2015 Афіша

Платформа Talaka.by сумесна з velcom і Onliner.by запусцілі першы летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў#РазамМінск. Удзельнічаць у ім могуць праекты, накіраваныя на паляпшэнне сацыяльнага і культурнага асяроддзя сталіцы. Пераможцаў чакае прызавы фонд $2000.

img-logo-23

У вас ёсць ідэя для Мінска? Як даведацца, наколькі яна добрая і ці можа выйграць у конкурсе? Ці ў вас няма ідэй, але ёсць гарачае жаданне зрабіць што-небудзь карыснае для свайго любімага горада. Як правільна выбраць кропку прыкладання сваіх намаганняў?

Мы падзелімся сацыяльнымі тэхналогіямі Talaka.by, якія падыходзяць не толькі для пошуку эфектыўных ідэй, але і ўцягвання жыхароў горада ў праект. Падчас практычнай часткі майстар-класа мы спачатку вызначым балявыя кропкі жыхароў горада. Затым пазначым агульнагарадскія праблемы і ў выніку пяройдзем да пошуку эфектыўных рашэнняў.

Калі вы загарэліся жаданнем выйграць прыз, але зусім не ўяўляеце, што такое гарадскія праекты і як іх прыдумляюць, прыходзьце 23 ліпеня на спецыяльны майстар-клас «Як прыдумаць крутую ідэю для горада і сабраць аднадумцаў?».

Праграма сустрэчы:

  1. інфармацыя пра конкурс і адказы на пытанні,
  2. вывядзенне крытэрыяў прахадных ідэй у конкурсе #РазамМiнск,
  3. лекцыя “Як уцягнуць гараджан: тэхналогія і прыёмы”,
  4. практыка па групах “Адпрацоўка тэхналогіі і генерацыя ідэй”.

Дата і час:

23 ліпеня, 18:30

Месца:

IMAGURU, Фабрыцыуса 4

Уваход вольны! Аднак просім папярэдне зарэгістравацца: https://goo.gl/forms/omb6yuokng

Мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

ВК https://vk.com/event98264822

Facebook https://www.facebook.com/events/851460228283238/