Буйныя кампаніі, сярэднія фірмы і нават асобныя бізнэсоўцы часта атрымліваюць просьбы ахвяраваць грошы, дапамагчы будаўнічымі матэрыяламі, бясплатна прадаставіць памяшканне, стаць спонсарам фестывалю. З-за колькасці такіх “лістоў шчасця” часам проста немагчыма вызначыцца, што рабіць, што адказаць, каму аддаць перавагу.
З іншага боку тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе ды шукае партнёра для свайго культурніцкага праекта, часта выглядаюць жабракамі з працягнутай рукой.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае абмеркаваць ці магчыма ўзаемная дапамога гэтых на першы погляд крайніх супрацьлегласцяў? Як бізнэсоўцам ды прадпрыемствам вызначыцца, каму і як дапамагаць? Як правільна прасіць дапамогу і што прапаноўваць узамен? Што атрымліваць абодва бакі ад супрацоўніцтва?
Пачуць адказы на гэтыя пытанні, абмеркаваць шляхі камунікацыі і абмяняцца досведам вы зможаце падчас дыскусійнага семінара “Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэса з культурай?” 28 чэрвеня на базе “Клуба паспяховых бізнэсменаў” “КУБ (вул. Савецкая, 7).
Шляхі паразумення шукаем разам з нашымі спікерамі:
–Вольга Шульга, дырэктар грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” (Гродна)
–Вольга Гаўрылік, кансультант па маркетынгу СП ЗАА “Біган”, дырэктар кампаніі “Мядовы шлях” (Гродна)
–Сяргей Фінскі, арганізатар музычных фестываляў, канцэртнай пляцоўкі “Live Music”, шматлікіх вечарынак у клубах, аквапарках, лясных масівах (Гродна).
28 чэрвеня
Пачатак: 18.30
вул. Савецкая, 7 (на базе “Клуба паспяховых бізнэсменаў” “КУБ).
Уваход вольны!
Даведкі: (29) 784 32 21, (29) 191 22 67, razam@budzma.org
www.budzma.by