Таццяна Грыневіч выдала кнігу з навагоднімі песнямі

Бліжэйшыя навагоднія святы беларусы будуць з прыгожымі, святочнымі песнямі. Іх напісала музыка, спявачка і нястомны папулярызатар беларускай культуры Таццяна Грыневіч, якая зараз жыве ў Турцыі, паведамляе «Радыё Рацыя».


navahodniaja-piesni.jpg

Да Новага году гэтую цудоўную калекцыю сваіх навагодніх песень яна сабрала пад вокладку адмысловай кнігі і выдала яе ў Варшаве. «На святах беларусы павінны спяваць», — кажа Таццяна.

— Песні агучаны і выкладзены на ютубе. Ёсць QR-код і з дапамогай яго можна праслухаць іх. Таму, маючы гэтую кніжачку, можна пачытаць вершы сваім дзецям і сабе для настрою, можна улучыць з QR-кода і паслухаць гэтыя вершы ў выглядзе песняў. І яшчэ можна ўлучыць толькі музыку да гэтых песняў і самі песні паспяваць, таму што там дададзена таксама караоке.

Выдадзеная Таццянай кніжка з навагоднімі песнямі называецца «Гэй ты, братка Новы годзе». Сродкі на яе выданне збіраліся на платформе «Гронка». Неўзабаве кніга з’явіцца ў беларускіх кнігарнях у Польшчы і Літве.

Чытайце яшчэ:

"Беларусь мы захаваем. Немагчымага няма". Вялікая гутарка з Таццянанай Грыневіч