Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры: шэраг новых лекцый

ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” запрашае на лекцыі:

12.10 (нядзеля) – Маладэчна. Тэма: “Ваколіцы Маладзэчна” (сядзібна-паркавы комплекс у в.Яхімоўшчына, гістарычная забудова в. Гарадок, драўляны касьцёл 18 ст. у в. Хохлава, касьцёл 19 ст і магіла паўстанцаў 1863 г.  у в. Плябань, касьцёлы ў вв. Дубрава і Беніца, сядзіба Ракуцёўшчына, Вязанка – радзіма Я. Купалы)

18.10 (субота) – Ліда. Тэма: “Лідчына” (касьцёл і магіла жаўнераў АК у Нецечы, касьцёлы ў Вавёрцы, Белагрудзе, Крупава, сядзібы ў Тарнава, Нецечы, царква і сядзіба ў Дзікушках)

19.10 (нядзеля) – Масты. Тэма: “Мастоўшчына” (комплекс местачковай забудовы, касьцёл 19 ст., сядзібна-паркавы комплекс 19 ст. у в. Лунна, музей А. Белакоза ў в. Гудзевічы, касьцёл пач. 20 ст. і сядзіба 19 ст. у в. Вялікая Рагозьніца, касьцёл 1740 г. у в. Плябанаўцы (Струбніца), касьцёл пач. 20 ст. у в. Пескі)

Кантакт: + 375 29 337 20 54