Таварыства аховы помнікаў у тандэме з Алесем Камоцкім

Сустрэча кіраўніцтва Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Алеся Камоцкага з жыхарамі в.Дварэц Дзятлаўскага раёну Гродненскай вобласці адбудзецца 30 красавіка.

Творча-пазнавальная сустрэча пройдзе ў вясковай СШ і распачнецца а 15-й гадзіне.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства правядуць экскурсію па гістарычна-культурных помніках Дварца, праслухаюць лекцыю старшыні Рэспубліканскай рады таварыства Антона Астаповіча пра культавыя помнікі Беларусі. Таксама старшынёй таварыства будзе праведзены майстар-клас па методыцы напісання і правядзення экскурсій.

А завершыцца сустрэча канцэртам барда Алеся Камоцкага.

Творча-пазнавальная сустрэча пройдзе ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: ,