Камунальныя службы пагражаюць адключыць электрычнасць у цэнтральнай сядзібе Таварыства беларускай мовы. Пра гэта паведамляе Новы Час са спасылкай на фэйсбук кіраўніцы ТБМ Алены Анісім.
«Відаць, дайшла чарга і да ТБМ. Не паспела я напісаць зварот да сяброў і паплечнікаў з просьбай аб дапамозе ў Наша слова, як сёння прыйшлі прадстаўніцы з камунальных службаў адключаць нашу сядзібу ад электрычнасці. Ніякія довады аб тым, што мы грамадская арганізацыя не былі пачутыя. Адным словам, над ТБМ навісла рэальная пагроза застацца без цэнтральнай сядзібы. Улічваючы ўсю сітуацыю з беларускай мовай і адносінамі да беларускамоўных людзей, мала спадзеваў на тое, што ўдасца знайсці новае прыдатнае памяшканне для нашай арганізацыі. Тым не менш, мы не губляем надзеі і просім усіх неабыякавых людзей дапамагчы нашай арганізацыі любой пасільнай сумай, каб сплаціць даўгі перад арэндадаўцамі. Неўзабаве мы павінны запусціць новы сайт, праз які можна будзе адразу класці грошы на рахунак. А пакуль гэта можна зрабіць праз пошту, праз банк, АРІП. Загадзя ўдзячная ўсім за разуменне і падтрымку», — напісала Алена Анісім.
Разам з пеняй агульная запазычанасць складае 20 тысяч беларускіх рублёў, удакладніла яна.
Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанка» УНП 100129705.
Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанка» УНП 100129705.
Тут інструкцыя па аплаце ўнёскаў праз АРІП.