“Тазіку Беларускаму” – 13 гадоў

20.06.2011 Афіша


27 чэрвеня 2011

18:00

кнігарня “Галіяфы”
(Падземка, Незалежнасьці, 43)

Выдавецтва “Галіяфы”
пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
запрашае на юбілейную імпрэзу
з нагоды 13-годзьдзя выхаду зборніка літаратурна-мастацкіх твораў сяброў руху “Бум-Бам-Літ”
“ТАЗІК БЕЛАРУСКІ”

У вечарыне бяруць удзел усе 9 аўтараў “Тазіка беларускага”, якіх цяпер вельмі рэдка можна пабачыць усіх разам:

Валянцін Акудовіч
Зьміцер Вішнёў
Алесь Туровіч
Альгерд Бахарэвіч
Юрась Барысевіч
Віктар Жыбуль
Ільля Сін
Усевалад Гарачка
Серж Мінскевіч

а таксама запрошаныя госьці:

Арцём Кавалеўскі “(Бум-Бам-Лііт”)
Вольга Гапеева (“Schmerzwerk”)
Сяржук Сыс (“Тутэйшыя”)

і, вядома ж, музычны гурт
“DRUMMATERIA”

Магчымая таксама прысутнасьць дызайнэра кнігі Артура Клінава і фотамастака Міхала Баразны

Уваход вольны!